BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная дыскусія пра сітуацыю моўнага білінгвізму ў Беларусі

03.04.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічная дыскусія пра сітуацыю моўнага білінгвізму ў Беларусі
Фота: www.sur.by
9 красавіка 2014 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" ладзяць у Мінску публічную дыскусію "Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?"

"Моўнае пытанне" - адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Кожная культурная падзея нацыянальнага значэння выклікае спрэчкі па вызначэнні "сваё" і "чужое", беларускае альбо савецкае/расійскае... І моўны крытэрый звычайна становіцца вызначальным аргументам.

Дадалі паліва ў палымяныя дыскусіі і ўкраінскія падзеі, надаўшы моцы як моўным рыгарыстам, якія пужаюць "выратавальніцкай" стратэгіяй расійскай акупацыі, так і прыхільнікам кампрамісаў як шляху выратавання ад грамадзянскай вайны. Гэта сітуацыя чарговы раз раскалола беларускае грамадства і абвастрыла праблему мовы як прыкметы нацыі. Але яна ж і вымушае да пошуку агульнага шляху і сінхроннага рушэння як адказу на выклік свету, які змяніўся за апошнія некалькі месяцаў.

Лятучы ўніверсітэт запрашае прыхільнікаў моналінгвістычнай і білінгвістычнай культурных традыцый - філосафаў, навукоўцаў, літаратараў, сцэнарыстаў, культурных менеджэраў - да дыскусіі "Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?"

Падставай да дыскусіі стануць тэзісы філосафа і літаратара Ігара Бабкова, якія пазіцыянуюць стратэгію білінгвізму для развіцця беларускай культуры: падмуркі, кантэкст і прыярытэты. І супольна з прадстаўнікамі розных пазіцый мы абмяркуем наступныя пытанні:

  • Ці здольная білінгвістычная культурная стратэгія вырашыць моўныя супярэчнасці і канфлікты ў "новай сітуацыі"?
  • Ці варта змяняць нацыянальны кантэкст у моўным пытанні на больш шырокі?
  • Ці ёсць патэнцыял да разгортвання блінгвістычнай стратэгіі: прыхільнікі і апаненты?
  • Якія пытанні і выклікі паўстаюць перад інтэлектуальнай супольнасцю пры змене стратэгіі з "беларускае па форме" на "беларускае па змесце"?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя: філосаф Валянцін Акудовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, метадолаг Уладзімір Мацкевіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Да абмеркавання далучыцца таксама і каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі!" па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук. Вядоўцы: ініцыятар дыскусіі філосаф Ігар Бабкоў і палітолаг Андрэй Ягораў.

Дыскусія "Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?" будзе праходзіць 9 красавіка 2012 года ў Галерэі "Ў". Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам Юліяй Галіноўскай: Julia[email protected], (+375 29) 7422040.

UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео