BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лятучы ўніверсітэт запрашае да супрацы

03.04.2014
Лятучы ўніверсітэт запрашае да супрацы
Лятучы ўніверсітэт запрашае да супрацы ў справе развіцця беларускай інтэлектуальнай прасторы, мыслення і адукацыі актыўных і самавызначаных людзей - на пазіцыю рэдактара сайта Лятучага ўніверсітэта.

Абавязкі рэдактара сайта Лятучага ўніверсітэта:

  • размяшчэнне на сайце навін і матэрыялаў Лятучага ўніверсітэта;
  • збор і публікацыя матэрыялаў, датычных тэмы сучаснага беларускага (і не толькі) мыслення і развіцця ўніверсітэтаў, навін інтэлектуальнага жыцця Беларусі;
  • прасоўваньне сайта ў сацыяльных сетках;
  • напісанне тэматычных артыкулаў;
  • абнаўленне і развіццё сайта.

Патрабаванні:

  • Знаёмства з ідэяй і дзейнасцю Лятучага ўніверсітэта;
  • Абазнанасць у беларускім інтэлектуальным асяродку, тэндэнцыях універсітэцкага развіцця;
  • Добрае валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі, замежныя мовы - вітаюцца;
  • Досвед рэдактарскай/журналісцкай працы (пажадана);
  • Прасунутае карыстанне камп'ютарам і офіснымі праграмамі;
  • Жаданне і гатоўнасць да супрацы ў развіцці Лятучага універсітэта;
  • Адказнасць і пачуццё гумару.

Са свайго боку мы абяцаем сустрэчу і супрацу з выбітнымі беларускімі інтэлектуаламі, магчымасць кар’ернага і інтэлектуальнага росту разам камандай, якая мае амбіцыйныя планы на развіццё сваёй краіны, удзел ва ўсіх мерапрыемствах Лятучага ўніверсітэта.

Свае рэзюме, прыклады матэрыялаў і   адказ на пытанне "Якім трэба стаць сайту Лятучага ўніверсітэта ў якасці прасторы беларускага мыслення?" дасылайце на адрас электроннай пошты: [email protected] да 9 красавіка 2014 года (уключна).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео