BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Міхась Скобла

22.03.2014 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Міхась Скобла
28 сакавіка 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" ладзяць лекцыю памяці Рыгора Барадуліна.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Міхась Скобла

"ГОЛАС І ЛОГАС РЫГОРА БАРАДУЛІНА"
(Лекцыя з чатырма лірычнымі адступленнямі)

  28 сакавіка ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

Беларусі ён (Барадулін. - рэд.) дадзены як бы навырост. Чытаючы і спасцігаючы яго, мы будзем расці: і духоўна, і нацыянальна.

Міхась Скобла: Не шкодзіла б заснаваць цэлы Інстытут Барадуліназнаўства

Рыгор Барадулін... Паэт міласцю Божай, "да-стваральнік свету", філосаф... Ацэнены прыжыццёва - як чытачамі, так і афіцыйнымі ўладамі ў пачатку 1990-х, народны паэт - не паводле наданага звання, а паводле прызнання. Вельмі трапна пра "народнасць" і "беларускасць" Барадуліна сказаў Міхась Скобла ў згаданым вышэй інтэрв’ю: "Барадулінская паэзія акумулявала ў сабе і беларускую мудрасць, і беларускую дабрыню, і беларускі досціп. Усё наша шматпраяўнае беларускае быццё адлюстравалася ў ёй, і глядзім мы з радасным здзіўленнем на тое адлюстраванне: а мы, аказваецца, і цікавыя, і самадастатковыя, і нябедныя, і хадзіць нам у пазыкі да чужога дзядзькі не варта".

Але - па-за ўсімі ацэнкамі і ўсхваленнямі - наколькі ж сапраўды беларусы ведаюць свайго паэта як асобу, як творцу? Наколькі разумеюць глыбіню і сутнасць ягонага слова?

28 сакавіка 2014 года ў межах цыкла публічных лекцый "UrbietOrbi", які ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь", паэт, эсэіст, перакладчык, вядучы аўтарскай праграмы "Вольная студыя" на Радыё "Свабода" Міхась Скобла выступіць з прамовай "Голас і Логас Рыгора Барадуліна".

У сваёй прамове з чатырма лірычнымі адступленнямі лектар плануе спыніцца на пяці аспектах:

  • Паэт-(да)стваральнік cвету: дэміургавасць Барадуліна.
  • Вітаізм барадулінскай паэзіі.
  • Культ Маці (Маці Куліна і Маці Радзіма).
  • Творчасць як чысцец Мовы.
  • Феномен паэта-перакладчыка.

Лекцыя адбудзецца 28 сакавіка 2014 года ў Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

UPD. Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео