BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў "Твой Стыль"-2014

17.03.2014
Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў "Твой Стыль"-2014
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да 3 гадоў.

Арганізатарамі конкурсу з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні "Цэнтр "Трэці Сектар" і "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Пераможцы конкурса будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі ў заключны дзень IV Фестывалю моладзевай журналістыкі "Твой стыль", які пройдзе ў Гродна з 16 па 18 траўня 2014 года.

Пераможцы конкурса будуць вызначацца ў чатырох асноўных намінацыях, заснаваных арганізатарамі Фестывалю, а таксама ў спецнамінацыях, заснаваных партнёрамі Фестывалю.

Асноўныя намінацыі:

"Нешта не так"

Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны вострым і актуальным для грамадства пытанням, нестандартным падыходам да іх вырашэння.

"Стылёвыя людзі"

Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет асобы, якая вызначаецца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, нестандартным пунктам гледжання, незвычайнымі ўчынкамі альбо планамі.

"Лаві момант"

Лепшы рэпартажны фотаздымак, які перадае атмасферу падзей, адлюстроўвае іх дынамічнасць, стварае эфект прысутнасці гледача на месцы падзеі.

"No comments"

Лепшы рэпарцёрскі відэаролік, які адлюстроўвае сутнасць цікавай для грамадства падзеі, з’явы настолькі, што не патрабуе дадатковых каментароў.

Спецыяльныя намінацыі, заснаваныя партнёрамі Фестывалю:

1. "Вольнае мысленне"

Заснавальнік намінацыі - адукацыйная праграма "Лятучы ўніверсітэт".

Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаюцца аўтары артыкулаў, прысвечаных праявам і ўмовам развіцця вольнага, крытычнага мыслення ў Беларусі (выбітным асобам, ідэям і думкам, даследаванням, акадэмічным свабодам).

Узнагарода: Збор кніг ад чальцоў калегіума Лятучага ўніверсітэта, удзел у традыцыйнай Летняй школе Лятучага ўніверсітэта.

2. "За прасоўванне гуманнага стаўлення да жывёлаў-кампаньёнаў"

Заснавальнік намінацыі - каманда блога "Месца пад сонцам"

У межах намінацыі будзе вызначаны лепшы матэрыял (артыкул, відэа- ці аўдыёматэрыял), які звяртае ўвагу на праблему жорсткага абыходжання з жывёламі-кампаньёнамі, неразвітае заканадаўства, недасканалую культуру стаўлення грамадства да жывёлаў ды іншыя фактары, якія адмоўна адбіваюцца на абыходжанні з вернымі сябрамі чалавека, альбо матэрыял, які заахвочвае дапамагаць жывёлам-кампаньёнам.

Узнагарода: статуэтка "Добрае сэрца" і практычны падарунак ад арганізацыі.

3. "Чацьвертая ўлада"

Заснавальнік намінацыі - тэлеканал "Белсат".

Па выніках конкурса ў гэтай намінацыі будзе вызначаны лепшы рэпартаж (пажадана са здымкамі), у якім адлюстроўваюцца эфекты працы "чацвёртай улады": што і якім чынам здолелі змяніць журналісты дзякуючы сваёй працы. Мэта матэрыяла: нагадаць, што журналісты асвятляюць праблемы і падзеі, каб змяняць рэчаіснасць, а не проста канстатаваць яе.

Памер матэрыяла не павінен перавышаць 2 старонкі.

Узнагарода: 2-тыднёвая стажыроўка ў варшаўскай рэдакцыі "Белсата" (адзін тыдзень у рэдакцыі тэленавінаў, другі - у інтэрнэт-рэдакцыі) у перыяд з чэрвеня да жніўня 2014 года.

4.  "Адпачываем па-беларуску"

Заснавальнік намінацыі - крама-клуб настольных гульняў "Кубік".

У межах намінацыі будзе вызначаны лепшы фотарэпартаж (фотаздымкі з кароткім тэкставым апісаннем) пра цікавы адпачынак сучаснага беларуса. Аўтар матэрыяла павінен  вылучыць беларускую адметнаць: чаму менавіта такі від адпачынку цікавы для беларуса?

Узнагарода: Набор беларускіх гульняў і цацак.

5.  "Лепшы матэрыял, прысвечаны сферы нефармальнай адукацыі"

Заснавальнік намінацыі - Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы.

Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаюцца аўтары матэрыялаў, якія адлюстроўваюць важныя пытанні развіцця сферы нефармальнай адукацыі (тэндэнцыі, праблемы, поспехі ў гэтай сферы),  паказваюць ролю адукацыйных і асветніцкіх арганізацый у развіцці грамадства, павышэнні якасці жыцця.

6.  "Залатыя людзі залатога веку"

Заснавальнік намінацыі - "Універсітэт Залатога Веку" (праграма ГА "Цэнтр "Трэці сектар").

У намінацыю прымаюцца журналісцкія матэрыялы, якія дэманструюць актыўную жыццёвую пазіцыю сталых людзей, якія выйшлі на пенсію, але не згубілі жыццёвага аптымізму і сваім прыкладам паказваюць, што жыццё на пенсіі ніяк не сканчаецца і што ў сталым ўзросце можна развівацца, спасцігаць свет, быць карысным грамадству.

Да разгляду прымаюцца матэрыялы ў розных фарматах: рэпартажы, артыкулы, інтэрв’ю, фота, відэа і інш.

Пераможца атрымае унікальны,зроблены рукамі навучэнцаў УЗВ, падарунак і будзе запрошаны на ўдзел у навучальным візіце ў Вроцлаў (Польшча) у першай палове 2015 года.

7. "Тваё права"

Заснавальнік намінацыі - Беларускі Дом правоў чалавека.

У межах намінацыі будзе вызначаны лепшы матэрыял, які асвятляе тэму правоў чалавека.

Узнагарода: паездка ў Вільню на 2 дні з пражываннем у ДПЧ.

8. "Грамадзянская журналістыка : Лепшы блог"

Заснавальнік намінацыі - некамерцыйная платформа Talaka.by.

У гэтай намінацыі будуць разглядацца беларускія блогі, якія вядуцца па законах СМІ: маюць сваю тэматыку, канцэпцыю, асвятляюць сацыяльна значныя падзеі, публікуюць мясцовыя навіны і рэпартажы (якія блогер стварае самастойна, а не метадам рэпублікацый), праводзяць інтэрв’ю, робяць расследаванні. Важнай умовай з’яўляецца беларускі кантэкст - матэрыялы павінны рыхтавацца для беларускай мэтавай аўдыторыі, альбо пра Беларусь для любой аўдыторыі.

Мэта намінацыі - развіццё грамадзянскай журналістыкі, стварэнне альтэрнатыўных крыніц дакладнай інфармацыі з месцаў.

Узнагарода: тэхнічны дэвайс-сябар журналіста.

9. "Лепшае журналiсцкае расследаванне"

Заснавальнік намінацыі - некамерцыйная платформа Talaka.by.

Конкурс на лепшае расследаванне, праведзенае журналістам для высвятлення ісціны. Ацэньвацца будзе: маштаб расследавання, актуальнасць тэмы, уплыў вынікаў расследавання на органы ўлады і грамадскае жыццё.

Узнагарода: тэхнічны дэвайс-сябар журналіста.

У час правядзення конкурса могуць з’явіцца дадатковыя намінацыі, заснаваныя нашымі партнёрамі. Сачыце за конкурснай старонкай.

Умовы конкурса:

На конкурс могуць быць прадстаўлены як апублікаваныя ў 2013-2014 гадах працы, так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.

Усе матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (за выключэннем апублікаваных відэаролікаў - тут дастаткова даслаць спасылку на іх):

  1. Тэкставыя матэрыялы: у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памера. Назва файла павінна ўтрымліваць прозвішча аўтара. Калі прац дасылаецца некалькі, яны павінны быць пранумераваныя (напрыклад, Іваноўскі_1, Іваноўскі_2). Калі матэрыялы ўжо былі да гэтага надрукаваныя ў Інтэрнэце - просім таксама дадаткова даслаць спасылкі на іх.
  2. Дасылаемыя на конкурс фотаздымкі павінны быць падпісаны (аўтар_дата здымку_яго назва). Памер фотаздымкаў павінен быць не меншы за 2500 і не большы за 4500 пікселей па шырыні. Кожны фотаздымак павінна суправаджаць кароткае апісанне: подпіс да фота, дата і месца, дзе быў зроблены фотаздымак.
  3. На конкурс відэа прымаюцца відэаролікі працягласцю не больш за 3 хвіліны. Удзельнікі конкурса ў гэтай намінацыю дасылаюць спасылку на апублікаваны ў Інтэрнэце ролік, а таксама яго кароткае апісанне: назва, дата і месца здымак.

Усе матэрыялы разам з анкетай удзельніка павінныя быць дасланыя арганізатарам на адрас электроннай пошты: [email protected] не пазней за 1 траўня 2014 года.

Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць онкурс".

Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права публікацыі (з пазначэннем аўтарства) дасланых на конкурс матэрыялаў на вэб-старонцы IV Фестываля моладзевай журналістыкі "Твой Стыль", а таксама публічнага прадстаўлення матэрыялаў у час Фестывалю (плануецца арганізаваць выставу лепшых конкурсных фотаздымкаў).

Дасланыя на конкурс матэрыялы будуць ацэньвацца прафесійным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя беларускія журналісты.

Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з чатырох намінацый. Усе намінанты будуцьі запрошаныя для ўдзелу ў IV Фестывалі моладзевай журналістыкі "Твой Стыль" у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць каштоўныя ўзнагароды ад арганізатараў конкурса, а таксама дыпломы.

Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестывалю.

Конкурс у межах спецнамінацый будзе лічыцца адбыўшымся пры ўмове, што ў кожную са спецнамінацый заявіцца не менш за 7 матэрыялаў. У выпадку, калі колькасць дасланых прац будзе меншай, чым сем, журы конкурса пакідае за сабой права пераносіць дасланыя матэрыялы ў іншыя намінацыі альбо скасаваць намінацыю.

Пра ўзнагароджванне пераможцаў конкурса ІІІ Фестывалю можна пачытаць тут.

За дадатковай інфармацыяй адносна конкурса можна звяртацца па нумары тэлефона: (+375 29) 2836306 (Ганка Урбановіч), альбо пісаць на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео