BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новы відэа-праект "Гісторыя Б 1917-1941 гг." прадстаўляе свой першы фільм

05.03.2014
Новы відэа-праект "Гісторыя Б 1917-1941 гг." прадстаўляе свой першы фільм
11 cакавіка 2014 года студыя "Absalut прадакшн" пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта запрашае на прэм'ерны паказ фільма "Cяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей".

Прэзентацыя адбудзецца ў "Loft cafe" (Мінск , вул. П. Броўкі, 22). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

...На двары 1918 год. Гэтага хлопца завуць Сяргей Пясецкі. Ён нядаўна збег з турмы. Пабываў у рэвалюцыйнай Маскве - не спадабалася. Прыехаў сюды, у Мінск. Запісаўся ў партызаны-антысаветчыкі... Праз 9 гадоў яго асудзяць на смяротнае пакаранне. У турме Сяргей пачне пісаць кнігі, якія будуць настолькі добрыя і арыгінальныя, што яго намінуюць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён застанецца жывы, паколькі... А зрэшты, на ўсё свой час. Такім чынам...

"Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей" (арыгінальная назва на рускай мове: "Сергей Песецкий. Наш выдающийся злодей") - першы фільм праекта "Гісторыя Б. 1917-1941 гг." Гэта серыя дакументальных сюжэтаў пра малавядомы перыяд гісторыі нашай краіны: ад Рэвалюцыі 1917 года да пачатку Другой сусветнай вайны. Гэта аповяд пра час, пра з'явы, пра падзеі, пра людзей - пра ўсё, што так ці інакш рабіла Беларусь такой, якая яна ёсць сёння. У цэнтры ўвагі стваральнікаў праекта - яркія асобы той эпохі. Героі яны ці ахвяры абставінаў - гэта няхай глядач вырашае самастойна.

Пасля прэм'ернага паказу адбудзецца абмеркаванне з удзелам аўтара і рэжысёра фільма Алены Верашчагінай, творчай групы, гісторыкаў, культуролагаў, кінакрытыкаў, журналістаў.

Трэйлер фільма:

Фільм "Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей", прэм’ерны паказ. 11 сакавіка 2014 года, "Loft Cafе”, 19.00. Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео