BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Віцебску: Міхал Анемпадыстаў

17.02.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Віцебску: Міхал Анемпадыстаў
22 лютага Лятучы ўніверсітэт і кансорцыюм "ЕўраБеларусь" ладзяць у Віцебску чарговую публічную лекцыю з цыкла "Urbi et Orbi". Гэтым разам з прамовай выступіць дызайнер і мастак Міхал Анемпадыстаў.

Мастак, дызайнер, архітэктар і звычайны абывацель - кожны з іх па-свойму адчувае на сабе ўздзеянне культуры і кожны па-свойму аказвае свой уплыў на фармаванне яе адметнасці, стварэнне той візуальнай рэчаіснасці, якая маркіруе нас як беларусаў, дапамагае (альбо наадварот - ускладняе) усвядоміць сваё месца ў свеце. І кожны з іх будзе рабіць гэта, зыходзячы са свайго разумення "прыгожага". Пры гэтым хтосьці, ствараючы новы вобраз, будзе дакапвацца да сутнасці "простых рэчаў", разбірацца з традыцыяй, яе ўнутранымі эстэтычнымі законамі, а хтосьці будзе ствараць "аграгламурны трэш" чарговых Дажынак. Ну... як кажуць, "на густ і колер таварышаў няма".

Але пачуццё стылю, разуменне "прыгожага" - гэта далёка не толькі справа густу кожнага, гэта адлюстраванне актуальнага стану культуры, у якую мы ў той ці іншай ступені аказваемся ўклучанымі. Наколькі наш сённяшні выбар той ці іншай культурнай мадэлі грунтуецца, падпітваецца нашай традыцыяй?

"Стылізаваць візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя прадукты трэба паводле нацыянальных каштоўнасцей", - упэўнены дызайнер Міхал Анемпадыстаў - лектар наступнай публічнай лекцыі цыкла "Urbi et Orbi" у Віцебску. Арганізатары цыкла - Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" - запрашаюць усіх зацікаўленых 22 лютага 2014 года ў віцебскі Цэнтр рамёстваў "Задзвінне" (вул. Чайкоўскага, 3), у 18.00, не толькі паслухаць пра "Колер Беларусі", але і стаць сведкамі таго, як лектар працуе з фактурай беларускай рэчаіснасці, беларускай традыцыі.

Якім колерам аддавалі перавагу продкі сучасных беларусаў? Як і чаму менавіта гэтыя колеры зрабіліся "нашымі"? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і нашай культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і нашай ментальнасцю? Як увогуле можна працаваць з колерам, намінуючы яго як "нацыянальны маркер"?

Шукаем адказы на гэтыя пытанні разам з дызайнерам, мастаком, паэтам, культурным дзеячом Міхалам Анемпадыставым. Лекцыя "Колер Беларусі", 22 лютага 2014 года, 18.00, Цэнтр рамёстваў "Задзвінне" (Віцебск, вул. Чайкоўскага, 3). Уваход вольны!

Прапануем вашай увазе інтэрв’ю Міхала Анемпадыстава, якое ён даў напярэдадні мінскай лекцыі.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео