BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная дыскусія пра новыя ўніверсітэты (абноўлена)

17.02.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічная дыскусія пра новыя ўніверсітэты (абноўлена)
19 лютага ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія з удзелам экспертаў з Беларусі і Літвы пад назвай "Новыя ўніверсітэты" - досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы".

Звяртаем вашу ўвагу, што месца і час правядзення мерапрыемства змяніліся! Публічная дыскусія пройдзе па адрасе: Бізнес-клуб "Imaguru" (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4, першы паверх). Пачатак у 18.30.

1990-я гады ў постсавецкіх краінах - гэта час вялікіх трансфармацый, час вялікіх мажлівасцей, станаўлення новага, пачатку многіх працэсаў, з’яў. Шмат у чым разуменне сённяшняй сітуацыі, яе ацэнка і прадумванне наступных крокаў залежыць ад рэфлексіі гэтага пачатку. Чым сталіся 1990-я для вышэйшай адукацыі Беларусі? Што змяніла ў інтэлектуальнай прасторы паўставанне ўніверсітэтаў, пабудуваных па новых "эскізах"? Наколькі гэтыя відавочныя пераўтварэнні 1990-х паўплывалі на трансфармацыі ўсёй інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы Беларусі? А што ў гэты ж самы час адбывалася з вышэйшай адукацыяй у нашых заходніх суседзяў - Літве?

19 лютага 2014 года мультымедыйны гістарычны праект 90s.by, Грамадскае аб’яднанне "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ", Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларсь" і Лятучы ўніверсітэт ладзяць публічную дыскусію "Новыя ўніверсітэты" - досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы" (на прыкладзе Беларусі і Літвы).

Узгадваючы тое, як ствараліся Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), Інстытут сучасных ведаў (Мінск, Беларусь) і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Мінск, Беларусь), пра трансфармацыі таго часу мы пагаворым з тымі, хто непасрэдна быў задзейнічаны ў паўставанні "новых універсітэтаў": Маргарытай Корзун (Беларусь), Русцісам Камунтавічусам (Літва), Уладзімірам Дунаевм (Беларусь). Вядучая дыскусіі - каардынатар адукацыйнай праграмы "Лятучы ўніверсітэт" Таццяна Вадалажская.

Дыскусія будзе грунтавацца на пытаннях:

  1. Хто ініцыяваў праекты незалежных універсітэтаў: супольнасці, асобныя людзі? Чаго яны хацелі, якія праблемы вырашалі, да якіх узораў звярталіся і чаму?
  2. Культурны, сацыяльны і палітычны кантэкст з’яўлення "новых універсітэтаў". Паралельныя рэформы, падтрымка і супраціў.
  3. Якія пераўтварэнні ўнеслі "новыя ўніверсітэты" ў развіццё адукацыйнай прасторы і інтэлектуальнай супольнасці Беларусі і Літвы? Ці сталі яны каталізатарам змен, ці паўсталі ў выніку нейкія новыя ўстойлівыя формы ў інтэлектуальнай і адукацыйнай сферы?

Публічная дыскусія "Новыя ўніверсітэты" - досвед трансфармацыі савецкай інтэлектуальнай і адукацыйнай прасторы" адбудзецца 19 лютага 2014 года па адрасе: Бізнес-клуб "Imaguru" (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4, першы паверх). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Арганізатары забяспечваюць анлайн-трансляцыю - спасылка будзе даступная 19 лютага на сайтах праекта 90s.by і Лятучага ўніверсітэта.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео