BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Магілёве: Андрэй Ягораў

21.01.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Магілёве: Андрэй Ягораў
25 студзеня 2014 года Лятучы ўніверсітэт і кансорцыюм "ЕўраБеларусь" ладзяць у Магілёве публічную лекцыю з цыкла "Urbi et Orbi". Перад магілёўскімі слухачамі выступіць палітолаг Андрэй Ягораў.

Сёння і ў свеце, і ў Беларусі прадукуецца шмат спецыфічнай інтэлектуальнай прадукцыі, што носіць назву аналітычнай веды. Аналітычная публіцыстыка, экспертныя меркаванні, палітычныя і эканамічныя агляды, спецыяльныя даследаванні і дакументы, што накіраваныя на падтрымку прыняцця рашэнняў ды шмат чаго іншага, даступныя сёння шырокаму колу чытачоў. Увесь гэты стос інтэлектуальна насычаных тэкстаў нясе нам безліч новай веды. Веды абмежаванай, неаб’ектыўнай і кантэкстуальнай... Але ў той жа час веды практычнай і неабходнай, калі ўмець ёй правільная карыстацца.

25 студзеня 2014 года ў межах магілёўскага цыкла публічных лекцый "UrbietOrbi", які ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь", новаабраны нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па Беларусі, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў запрашае слухачоў да супольных разважанняў на тэму: "Што і як мы можам ведаць пра Беларусь? Альбо пра падставы аналітыкі". Гэта лекцыя пра аналітыку "правільную" і "няправільную", аналітычную веду "тут і цяпер", правілы аперавання з аналітыкай, яе стварэнне, чытанне і выкарыстанне, а таксама пра неабходнае памнажэнне сутнасцей і тое, як выжыць з заўседы абмежаванай ведай у мностве сусветаў.

Публічная лекцыя Андрэя Ягорава "Што і як мы можам ведаць пра Беларусь? Альбо пра падставы аналітыкі" адбудзецца 25 студзеня 2014 года па адрасе: г. Магілёў, вул. Чкалава, 16 ("Кола сяброў"). Пачатак у 15.00. Уваход вольны!

Звяртаем увагу, што ў наступны дзень, 26 студзеня, арганізатары запрашаюць усіх жадаючых на абмеркаванне лекцыі. Гэта мажлівасць у больш свабоднай атмасферы звярнуцца да зместу лекцыі, задаць тыя пытанні, якія па нейкіх прычынах складана было агучыць на лекцыі, падзяліцца сваімі ўражаннямі і думкамі. Абмеркаванне адбудзецца па тым жа адрасе. Пачатак у 11.00.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео