BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковая вандроўка з "Лятучым": падарожжа па легендарнай Барысаўшчыне

17.01.2014 Лятучы ўніверсітэт
Навуковая вандроўка з "Лятучым": падарожжа па легендарнай Барысаўшчыне
26 студзеня 2014 года Лятучы ўніверсітэт ладзіць навуковую вандроўку пад назвай "Трэцяя праўда беларускай гісторыі: за што ваявалі".

Вядучыя вандроўкі: бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі і доктар філасофіі Ірына Дубянецкая і літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі.

Маршрут вандроўкі:

Мінск - Кішчына Слабада - Старабарысаў - Зэмбін - Барысаў.

Гэтым разам мы выпраўляемся ў край над Бярэзінай, на старажытную Барысаўшчыну. Легендарны горад, заснаваны князем Барысам, атрымаў герб з выяваю Святога Пятра над брамаю, нібы стаўшы на варце іншасвету. У гэтых краях скрыжоўваліся шаблі, штыкі і людзкія лёсы. Тут бывалі вялікія князі Вітаўт і Аляксандар, каралі і расійскія цары, Напалеон і Гітлер. Тут адбываліся вялікія баталіі войскаў, што прыходзілі з розных краёў.

Але, перадусім, легендарная Барысаўшчына - край выбітных людзей. Тут жылі Ганна Цюндзявіцкая, стваральніца кулінарнай энцыклапедыі "Кухарка літоўская", мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ і паэт Ізя Харык, дыпламат Андрэй Грамыка і скульптар Анатоль Анікейчык. Іх памяці і будзе прысвечанае нашае падарожжа ў горад Святога Пятра, у край над Бэрэзінай.

У якасці прыза за актыўны ўдзел - кніга Сяргея Харэўскага "Сто твораў XX стагоддзя".

Дабрачынны ўнёсак: 230 тыс. рублёў. Дзецям да 15 гадоў - зніжкі. У кошт уваходзяць: транспартнае абслугоўванне, лекцыя вядучых, чай-кава з прысмакамі.

Даведкі і запіс па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838, Святлана.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео