BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта: запрашэнне да ўдзелу

06.01.2014 Лятучы ўніверсітэт
Штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта: запрашэнне да ўдзелу
7-8 лютага 2014 года Лятучы ўніверсітэт супольна з Міжнародным кансорцыюмам "ЕўраБеларусь" праводзяць штогадовую зімовую ўніверсітэтскую канферэнцыю.

Сёлятняя канферэнцыя праводзіцца на новым этапе існавання Лятучага ўніверсітэта, на якім перад намі паўстаюць новыя выклікі. Усведамленне сутнасці і зместу новага этапа існавання Лятучага ўніверсітэта, асэнсаванне паўстаючых выклікаў складаюць практычную актуальнасць сфармуляванай тэмы канферэнцыі:

"Пачатак і існаванне: спосабы вызначэння і спосаб дзеяння. Анталагічныя, экзістанцыйныя, гістарычныя і праграмныя аспекты".

Пытанне "Калі пачынае існаваць тое, што існуе?" з асаблівай вастрынёй вярэзіць нас, калі мы звяртаемся да такіх з’яў як "універсітэт", "горад", "супольнасць", "нацыя", "культура". Шмат якія рашэнні і прапановы, якія паўставалі ў нашых абмеркаваннях і практычных дзеяннях у апошнія гады, крытыкаваліся і абвяргаліся менавіта праз зварот да пытання існавання і існасці гэтых з’яў. Вызначэнне статуса існавання тых з’яў, якія цяжка намацаць эмпірычна, але якія задаюць сэнс і накіраванасць нашым дзеянням і жыццю, становіцца праблемай на шляху супольнай дзейнасці і паразумення.

Гісторыя, паліталогія, педагогіка, філасофія - кожная дысцыпліна па-свойму вырашае гэту праблему. Культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы даюць свае адказы. Але ні адну з гэтых з’яў немагчыма "пакласці" у асобную дысцыпліну. І калі мы намагаемся рабіць нешта супольна, то спосабы рашэння гэтага пытання могуць стаць карыснымі для такой справы.

Гэтая канферэнцыя нацэлена на тое, каб знайсці паразуменне ў розных падыходах да праблемы існавання і пачатку. Гэта дапаможа далей прасунуцца ў справах развіцця не толькі Лятучага ўніверсітэта, але і ў іншых супольных грамадскіх і культурных намаганнях.

Праграма канферэнцыі прадугледжвае:

Пленарнае паседжанне: "Праблемы пачатку быцця і існавання з’яў і працэсаў у філасофіі, метадалогіі і канкрэтных навуках". Плануецца 4 пленарныя даклады.

На падставе праблем, узнятых і разгорнутых у гэтых дакладах, будуць разварочвацца абмеркаванні і дыскусіі па секцыях:

  • Філасофска-метадалагічная секцыя (анталогія і экзістэнцыя);
  • Гісторыка-паліталагічная секцыя (праблемы вызначэння эпох, перыядаў, пачатку і канца праграм і працэсаў);
  • Педагагічна-сацыялагічная секцыя (універітэт, супольнасці, студэнт-выпускнік);
  • Праектна-метадалагічная секцыя (праекты розных тыпаў, праграмы развіцця);
  • Практычная секцыя Лятучага ўніверсітэта.

Агульнае абмеркаванне па выніках працы ў секцыях: "Пачатак (בְּרֵאשִׁית [Берэшыт], Arche): Як пачынае быць тое, што пачынае быць?"

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў канферэнцыі, дашліце заяўку да 16 студзеня 2014 года на адрас электроннай пошты: [email protected] з наступнымі звесткамі:

  1. Імя і прозвішча;
  2. Месца працы ці вучобы;
  3. Мэты, матывы, а таксама ці патрэбы да ўдзелу канферэнцыі;
  4. Секцыя, у працы якой вы збіраецеся ўдзельнічаць.

Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежаваная і Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў, паводле "мэтаў і матываціі ўдзелу".

Па ўсіх арганізацыйных пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да Юліі Галіноўскай па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео