BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Віцебску: Аляксей Ластоўскі

16.12.2013 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Віцебску: Аляксей Ластоўскі
21 снежня 2013 года Лятучы ўніверсітэт і кансорцыюм "ЕўраБеларусь" ізноў ладзяць у Віцебску публічную лекцыю з цыкла "Urbi et Orbi". Перад віцяблянамі з прамовай выступіць сацыёлаг Аляксей Ластоўскі.

Напрыканцы года жаданне азірнуцца, вярнуцца ў сваю, хаця б недалёкую, мінуўшчыну, уласціва многім. Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" у Віцебску разам з чарговым лектарам цыкла "Гораду і Свету" Аляксеем Ластоўскім запрашаюць слухачоў да асэнсавання гісторыі і памяці пра яе. Тэма ягонай лекцыі - "Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў".

Актуальная ў нашы дні праблематыка памяці і ідэнтычнасці выклікае шэраг дыскусій. На беларускай глебе яна мае асаблівы каларытны вобраз. Які ён - выяўлены метадамі сацыялогіі? Пра гэта і не толькі паразмаўляем са спадаром Ластоўскім. Тым больш, што ён ужо абяцае раскрыць пэўную колькасць пытанняў:

  • Як уяўляюць гісторыю сваёй краіны жыхары Беларусі?
  • У якой ступені захаваліся вобразы мінулага, сфармаваныя ў савецкія часы?
  • Наколькі трывалая тэндэнцыя нацыяналізацыя гістарычнай памяці?

Мяркуем, гэта толькі пачатак працяглага спісу. Усе прысутныя змогуць далучыць да яго свае пытанні і адказы, паразважаць, абмеркаваць і адчуць уласную прыналежнасць да той прасторы мыслення, якая верыць, думае, стварае Беларусь.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Публічная лекцыя Аляксея Ластоўскага "Беларуская гістарычная памяць: досвед сацыялагічных даследаванняў" адбудзецца 21 снежня 2013 года па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музея "ВЦСМ". Пачатак у 14.00.  Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео