BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юбілейны семінар "Правы чалавека "на пальцах" з міжнародным экспертам - 7 снежня ў Мінску

04.12.2013
Юбілейны семінар "Правы чалавека "на пальцах" з міжнародным экспертам - 7 снежня ў Мінску
Цэлы год мы тлумачылі правы чалавека "на пальцах" і маем сапраўдлы ўнікальную прапанову для вас! Спецыяльна для юбілейнага семінара мы запрасілі міжнароднага эксперта!

Пра што семінар?

Першая частка семінара - гэта два гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваны правы чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.

Другую частку правядзе міжнародны эксперт, які распавядзе пра міжнародную салідарнасць - як дапамагаць аднадумцам у іншых краінах.

Таксама мы пагаворым пра прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці і свабодзе, большасці і меншасці, і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвотныя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнанні і г.д.

Дзе і калі пройдзе?

Семінар пройдзе ў Мінску 7 снежня 2013 года (субота) арыентыровачна з 10.00 да 15.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы і міжнародны эксперт.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Апошні тэрмін падачы заявак да 18.00 6 снежня 2013 года (уключна).

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Чаму семінар юбілейны?

На пачатку снежня 2012 году каманда "Правы чалавека "на пальцах" пачала працу па асвеце ў галіне правоў чалавека. За гэты час мы правялі больш 20 семінараў для больш чым 300 удзельнікаў.

Таксама нагадваем, што 10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека.

"Правы чалавека "на пальцах" - сталая асветніцкая праграма па правах чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Нашы партнёры:

Беларускі Хельсінкскі камітэт, Прафсаюзная група "Студэнцкая Рада", Праваабарончы цэнтр "Вясна", Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі", Міжнародны Моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео