BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Віцебску: Пётр Рудкоўскі

20.11.2013 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Віцебску: Пётр Рудкоўскі
Лятучы ўніверсітэт і кансорцыюм "ЕўраБеларусь" працягваюць цыкл публічных лекцый "Urbi et Orbi" у Віцебску. 23 лістапада 2013 года слухачоў чакае сустрэча з філосафам і багасловам Пятром Рудкоўскім.

Прысутныя атрымаюць магчымасць быць сведкамі адразу некалькіх падзей. Першая з іх - публічная лекцыя "Аналітыка і герменеўтыка, або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?" Спадар Пётр прапануе заглыбіцца ў гісторыю двух філасофскіх накірункаў: герменеўтыкі і аналітычнай філасофіі. Акцэнтуючы ўвагу на падабенствах і адрозненнях паміж імі, лектар распавядзе пра прыклады іх прымянення ў межах літаратурнай крытыкі, палітычных дыскурсаў і штодзённай камунікацыі.

Другая падзея - прэзентацыя новай кнігі філосафа "Вялікі выбух у малой Галілеі". Уяўляючы сабой прадукт філасофска-багаслоўскіх рэфлексій, яна прапануе чытачам невялічкі экскурс у гісторыю хрысціянства і спробу адшукаць адказы на шэраг пытанняў. Што здарылася на мяжы "старой" і "новай" эры? Што ўяўляў сабой духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў час публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? І гэта толькі некаторыя тэмы.

На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца філасофскімі, гістарычнымі і рэлігійнымі праблемамі і мае жаданне далучыцца да адкрытай прасторы мыслення Лятучага ўніверсітэта.

Публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага "Аналітыка і герменеўтыка, або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?" адбудзецца 23 лістапада 2013 года па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая заля Музею "ВЦСМ". Пачатак у 15.30.

Прэзентацыя кнігі "Вялікі выбух у малой Галілеі" адбудзецца пасля лекцыі ў той жа залі, пачатак у 17.30

Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео