BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Магілёве: Мікалай Лявонаў

20.11.2013 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Магілёве: Мікалай Лявонаў
23 лістапада Лятучы ўніверсітэт і кансорцыюм "ЕўраБеларусь" ладзяць у Магілёве чарговую публічную лекцыю з цыкла "Urbi et Orbi". З прамовай перад магіляўчанамі выступіць матэматык Мікалай Лявонаў.

Сучасная навука, сучасныя веды, як правіла, маюць прадметную структуру. Пры гэтым кожны з прадметаў развівае свае спецыфічныя метады, у кожным з іх робяцца свае адкрыцці, дасягненні - можна сказаць, што кожны з іх па-свойму важны. У той жа момант, некаторыя прадметы прэтэндуюць на выключны статус. У іх шэрагу і матэматыка, якую К.Ф. Гаус называў каралевай ўсіх навук. Што стаіць за гэтымі прэтэнзіямі матэматыкаў? Прадметны снабізм навукоўцаў, глыбока ангажаваных у прадмеце, якія ўзвышаюць свой пункт гледжання, або рэальнае напаўненне і сур’ёзныя падставы?

Матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук Мікалай Мікалаевіч Лявонаў, лектар наступнай публічнай лекцыіў магілеўскім цыкле “Гораду і Свету” сцвярджае, што матэматыка патрэбна не толькі для таго, каб падлічыць рэшту ў касе і перакласці даляры па актуальным курсе. Матэматыка - гэта, перад усім, логіка і ўпарадкаванасць. Набор правіл і функцый, якія робяць мысленне паслядоўным і лагічным. Таму, выкарыстоўваючы нават вельмі простую матэматыку, можна істотна падвысіць якасць разважанняў, прыйсці да больш дакладных высноў і нават не зрабіцца ахвярай маніпуляцыі. Наколькі валодаем мы гэтым інструмантам мыслення? Наколькі ўмеем карыстацца матэматыкай як формай мыслення? Лектар запрашае убачыць матэматыку “ў дзеянні” - ад першапачатковых уменняў карыстацца матэматычнай мовай да больш сур’езных паняццяў, якія, аказваецца, насамрэч не такія ўжо і складаныя.

Лекцыя Мікалая Лявонава “Матэтамыка як форма мыслення” адбудзецца 23 лістапада 2013 года ў магілёўскім “Тэхнапарку” (вул. Ленінская, 63), зала 807. Уваход вольны!

24 лістапада для жадаючых адбудзецца паслялекцыйная сустрэча, на якой больш дэтальна будуць абмяркоўвацца важныя моманты публічнага выступу. Час і месца можна ўдакладніць на суботняй лекцыі ў мадэратара.

Запрашаем да прагляду відэаанонса курса “Матэматычная “мова” мыслення”, які Мікалай Лявонаў плануе прачытаць у 2013-2014 навучальным годзе ў межах базавых адукацыйных курсаў Лятучага ўніверсітэта.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео