BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тыдзень асветніцкіх дзеянняў "Крыштальная ноч - Ніколі зноў"

08.11.2013
Тыдзень асветніцкіх дзеянняў "Крыштальная ноч - Ніколі зноў"
Вы можаце не ведаць, што такое Халакост. Можаце нават думаць, што гэта клей для шпалер. Можаце не паглядзець ні аднаго фільма пра Крыштальную ноч, не прачытаць ні адной кнігі пра Асвенцым.

Ваша жыццё бяспечная, у ім не трэба ведаць, чым фашызм адрозніваецца ад нацызму. Ваша жыццё простае - вучоба ці праца, сябры, любоў, мары. Але ўся справа ў тым, што рэчы, якія змяняюць яе раптоўна, пачынаюцца паступова і непрыкметна. А калі нарэшце іх ўбачыш, становіцца занадта позна.

Мы хочам заўважыць іх раней, хочам, каб быў час іх змяніць.

Для гэтага мы ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў "Крыштальная ноч - Ніколі зноў" падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў і запрасілі вядомых гісторыкаў, праваабаронцаў, арт-актывістаў і людзей культуры, каб пагаварыць пра тое, чаму трэба навучыцца ў гісторыі і ці ёсць у нашым сёння тое, што павінна насцярожыць.

Адкрыццё Тыдня ў Беларусі адбудзецца 8 лістапада 2013 года. Месца правядзення: "Арт-сядзіба" (Мінск, зав.Інструментальны, 6-105). Пачатак у 19.00.

Гэта запрашэнне пачаць адкрыты дыялог. Зразумець актуальнасць гэтай тэмы. Разам знайсці рашэнні праблемы.

Дапамагаць у гэтым нам будуць нашы выдатныя эксперты і проста вядомыя людзі - трупа "Беларускага свабоднага тэатра", праваабаронцы і гісторыкі.

Таксама ў праграму Тыдня ўваходзяць:

  • Экскурсія па Мінскім гета (10 лістапада, пачатак у 14.00);
  • Кінапаказ і дыскусія (12 лістапада, пачатак у 19.00);
  • Уводны курс "Human Integrity" (13 лістапада, пачатак у 19.00, для ўдзелу - абавязковае запаўненне анкеты).

Пры жаданні наведаць дадзеныя мерапрыемствы неабходна паведаміць на адрас электроннай пошты: [email protected] свае кантакты дадзеныя з пазнакай даты.

Даведка:

9 лістапада - Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму.

16 лістапада - Міжнародны дзень цярпімасці.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео