BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фестываль "Лятучы стол Караткевіча": расклад на лістапад

01.11.2013
Фестываль "Лятучы стол Караткевіча": расклад на лістапад
Кнігарні "логвінаЎ" падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў "Каласы пад сярпом тваім" і "Чорны замак Альшанскі". І гэта выдатная нагода для літаратурнага фестывалю!

Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні "логвінаЎ" і Галерэі “Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а) будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць "лятучыя" прэзенты ад кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Расклад імпрэзаў фестывалю "Лятучы стол Караткевіча":

  • 6 лістапада, кнігарня "логвінаЎ", 19.00: "Сакрэты зайцаў-півавараў"

Зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю "Лятучы стол Караткевіча". Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Вядоўца - Андрэй Хадановіч.

Арганізатары: кнігарня "логвінаЎ" і кампанія "Будзьма беларусамі!".

  • 9 лістапада, кнігарня "логвінаЎ", 14.00: "Дзікае маляванне"

Другое мерапрыемства фестывалю "Лятучы стол Караткевіча" - прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса "Дзікае паляванне і кароль Стах". Малявальны майстар-клас для дзетак правядзе мастачка Наталля Гарачая. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце - будзем маляваць!

Арганізатары: кнігарня "логвінаЎ" і кампанія "Будзьма беларусамі!".

  • 12 лістапада, галерэя "Ў", 19.00: "Скрыпка дрыгвы"

На трэцяй імпрэзе фестывалю "Лятучы стол Караткевіча" Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбома "Беларуская песня".

Арганізатары: кнігарня "логвінаЎ" і кампанія "Будзьма беларусамі!".

  • 19 лістапада, кнігарня "логвінаЎ", 19.00: "Karatkievič international"

Чарговая імпрэза фестывалю "Лятучы стол Караткевічча", прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929-2013). Вядоўца - Андрэй Хадановіч.

Арганізатары: кнігарня "логвінаЎ" і кампанія "Будзьма беларусамі!".

  • 26 лістапада, кнігарня "логвінаЎ", 19.00: "Быў. Ёсць. Буду"

У дзень народзінаў класіка выдавецтва "Мастацкая літаратура" на заключнай імпрэзе фестывалю "Лятучы стол Караткевіча" прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы - Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка.

Арганізатары: кнігарня "логвінаЎ" і кампанія "Будзьма беларусамі!".

Уваход  на ўсе імпрэзы - вольны! Сядзенне за легендарным сталом - дармавое. Лятучыя прэзенты - на падлёце. Катапультуйцеся да нас!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео