BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віцебскі цыкл "Urbi et Orbi" распачынае Андрэй Хадановіч

31.10.2013 Лятучы ўніверсітэт
Віцебскі цыкл "Urbi et Orbi" распачынае Андрэй Хадановіч
Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон "Urbi et Orbi" у Віцебску з лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча "Беларуская літаратура на пачатку XXI стагоддзя".

Сучасная беларуская літаратура - яшчэ міф ці ўжо рэальнасць? Хто зараз стварае будучыню айчыннага літаратурнага мастацтва: вядомыя блогеры ці прадстаўнікі андэграўнда? Што турбуе сучасных аўтараў і як яны перажываюць наступствы постмадэрнізму? Ці ёсць яшчэ наогул беларуская паэзія?!

У лістападзе Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон публічных прамоў "Urbi et Orbi" у Віцебску. З лекцыяй "Беларуская літаратура на пачатку XXI стагоддзя" перад віцебскімі слухачамі выступіць паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.

У разважаннях пра актуальны стан беларускай літаратуры лектар плануе спыніцца на больш дэтальным аналізе пяці тэматычных блокаў:

  • Сучасная беларуская літаратура: афіцыйная і незалежная версіі;
  • Беларуская літаратура ў Інтэрнэце: новыя магчымасці;
  • Мастацкі пераклад і яго месца ў сучаснай беларускай культуры;
  • Конкурсы і ўзнагароды як "каталізатар" літаратурнага працэсу;
  • Міжнародныя фестывалі і паэтычныя слэмы ў Беларусі.

Публічная лекцыя Андрэя Хадановіча адбудзецца 9 лістапада 2013 года ў Віцебску па адрасе: вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музею "ВЦСМ". Пачатак у 15.00. Уваход вольны!

Нумар тэлефона для даведак: (+375 29) 2423722 (Яўген).

Лекцыя праводзіцца пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь".

Пра лектара:

Паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных імпрэзаў Андрэй Хадановіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў горадзе Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ(1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Цяпер выкладае гісторыю французкай літаратуры на філалагічным факультэце БДУ, а таксама вядзе заняткі "Перакладчыцкай майстэрні" пры Беларускім калегіюме. Перакладае з англійскай, французскай, польскай, рускай і ўкраінскай моваў. Аўтар кніг "Старыя вершы", "Лісты з-пад коўдры", "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі", "Сто лі100ў на tut.by", "Бэрлібры", "Несымэтрычныя сны".

Вершы Андрэя Хадановіча перакладаліся на два дзясяткі моваў, публікаваліся асобнымі кнігамі ў Польшчы, Украіне, Швецыі. У 2008 годзе паэт атрымаў прыз "Крышталь Віленіцы" на Міжнародным літаратурным фестывалі ў Славеніі, а таксама прэмію "Залаты апостраф" часопіса "Дзеяслоў". Пачынаючы са снежня 2008 года і па сённяшні час Андрэй Хадановіч з’яўляецца старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео