BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрыты семінар "Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі" ў Гародні

15.10.2013
Адкрыты семінар "Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі" ў Гародні
17 кастрычніка 2013 года Лятучы ўніверсітэт супольна з Гарадзенскай бібліятэкай ладзяць у Гародні адкрыты семінар "Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі".

Універсітэт і Горад, Універсітэт і Нацыя, Універсітэт і Мысленне, Універсітэт і культурна-сацыяльныя змены - гэтыя звязкі назаўсёды ўвайшлі ў еўрапейскую гісторыю і гісторыю чалавецтва. Сёння цяжка ўявіць сабе развіццё краіны, народа, культуры без Універсітэта, але... Ці часта мы паглыбляемся ў роздум над пытаннем: "Якім сёння павінен быць Універсітэт, каб выконваць сваю гістарычную функцыю?" Беларуская рэальнасць вымушае нас засяроджвацца на больш простых і ў той жа момант балючых пытаннях не развіцця, а хаця б захавання таго, што ёсць. Але ніхто апроч нас, беларусаў, не будзе думаць і дбаць пра Універстэт для Беларусі.

Лятучы ўніверсітэт - гэта спроба асэнсавання і пошуку адказаў на пытанні: "Якім сёння павінен быць Універсітэт, дзе думаюць Беларусь?" Гэта пошукі і канцэптуальныя, і практычныя. Больш як 3 гады ідзе паступовае развіццё самых розных накірункаў універсітэцкай працы: семінары, школы, курсы, публічныя дыскусіі і лекцыі, канферэнцыі і даследаванні. І галоўнае - расце і развіваецца ўніверсітэцкая супольнасць.

Гародня - адзін з тых гарадоў Беларусі, дзе прысутнічае насычанае інтэлектуальнае жыццё, а без гэтага немагчыма станаўленне Універсітэта нацыянальнага маштабу. 17 кастрычніка 2013 года Лятучы ўніверсітэт у партнёрстве з Гарадзенскай бібліятэкай, пры падтрымцы і ўдзеле гарадзенскіх навукоўцаў і культурных дзеячоў ладзяць у Гародні адкрыты семінар "Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі". У межах семінара з дакладамі выступяць бібліст, культуролаг Ірына Дубянецкая, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, адукатар Ігар Кузьмініч, а таксама адбудзецца публічная дыскусія "Гародня як месца сучаснага Універсітэта", да якой далучацца філосаф Павал Баркоўскі, метадолаг і каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская, а таксама эксперты па пытаннях развіцця ўніверсітэтаў з Мінска і Гародні. Мадэраваць працу на семінары будзе гісторык Алесь Краўцэвіч.

Ірына Дубянецкая ў сваім выступе "Універсітэт і нацыянальная ідэя ў беларускай рэчаіснасці" прапануе паразважаць над культуратворчымі і нацыятворчымі функцыямі Універсітэта. Нацыянальны ўніверсітэт так і застаўся неспраўджанай мрояй Беларусі, але варта  прыглядзецца да тых спробаў, якія былі ў гісторыі, больш дэтальна: як развівалася нацыянальная ідэя ў Віленскім універсітэце? Наколькі сёння рэалістычна казаць пра Нацыянальны ўніверсітэт - у постмадэрным, посткаланіяльным, постіндустрыйным, посткрытычным свеце?

Ігар Кузьмініч прапануе перафармуляваць пытанне аб крызісе ўніверсітэтаў у пытанне аб крызісе гуманітарных навук. Падчас выступу гарадзенскага выступоўцы "Сучасны ўніверсітэт як інавацыя" паспрабуем разабрацца з тым, перад якімі выклікамі апынуўся сёння Універсітэт і што павінна стаць яго інавацыйнай мэтай?

Паўставанне і развіццё Універсітэта немажліва без сталай працы над самой ідэяй Універсітэта, без абмеркавання, дыскусіі пра тое, што можа стаць агульнымі падмуркамі для супольнай практыкі. Уладзімір Мацкевіч, распавядзе пра тое, як, кім і дзе развіваецца "Ідэя Універсітэта ў сённяшняй Беларусі".

Акцэнтам агульнай дыскусіі "Гародня як месца сучаснага Універсітэта" стануць пытанні пра мажлівасці і перспектывы развіцця ідэі Універсітэта ў Гародні, пра тое, у якіх фарматах, накірунках дзейнасці можа развівацца супрацоўніцтва гарадзенскай акадэмічнай супольнасці і Лятучага ўніверсітэта.

Адкрыты семінар "Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі" адбудзецца 17 кастрычніка па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Пачатак у 18.00.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых. Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео