BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Беларускі калегіюм" абвяшчае новы набор на навучаннне

15.09.2013
"Беларускі калегіюм" абвяшчае новы набор на навучаннне
"Беларускі калегіюм" абвяшчае новы набор на навучаннне. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 года.

Навучанне ў "Беларускім калегіюме" - бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 года.

"Беларускі калегіюм" прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

  • Журналістыка: падставовы курс (новая праграма);
  • Найноўшая гісторыя (новая праграма);
  • Філасофія/літаратура (новая праграма).

А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступлення можна знайсці тут.

Навучальныя праграмы "Беларускага калегіюма" арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат "Беларускага калегіюма" не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

"Беларускі калегіюм" паўстаў у лістападзе 1997 года з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 года.

"Беларускі калегіюм" - форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краін.

"Беларускі калегіюм" аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асоб з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяння дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадстве ў кантэксце вызначальных каштоўнасцей еўрапейскай цывілізацыі і агульнаеўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

  • заходне- і сярэднееўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
  • сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
  • параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;
  • каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео