BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковая вандроўка з "Лятучым": міжваенны Пінск з Сяргеем Харэўскім

28.08.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Навуковая вандроўка з "Лятучым": міжваенны Пінск з Сяргеем Харэўскім
1-га верасня Лятучы ўніверсітэт ладзіць навуковую вандроўку пад назвай: "Палесскі Канстантынопаль". Вядучы вандроўкі: беларускі літаратар, гісторык мастацтва і культуролаг Сяргей Харэўскі.

Маршрут вандроўкі:

  • туды: Мінск-Нясвіж-Клецк-Ганцавічы-Лагішын-Пінск;
  • назад: Пінск-Лагішын-Ганцавічы-Баранавічы-Мінск.

Вандроўка будзе прысвечана культурнаму і рэлігійнаму жыццю Пінска міжваеннага часу 1918-1939 гадоў. Менавіта ў гэты час намінальная сталіца Палесскага ваяводства стала буйным мультыкультурным цэнтрам, дзе жылі і працавалі людзі розных нацыянальнасцей, адкуль пачаліся біяграфіі выдатных дзеячоў мастацтва, навукі і палітыкі. Тут склаліся фенамены, што паўплывалі на лёсы розных краін.

У праграме вандроўкі:

Краявіды Нясвіжа і Клецка, знаёмства з Лагішынам, шэсць гадзін шпацыра па Пінску. Пачуем пра Сімона Пятлюру, Булак-Балаховіча і Язэпа Драздовіча. Пра Хаіма Вейцмана, Голду Меір і падпольны з’езд рабінаў Заходняй Украіны і Беларусі. Пра Стыва Балмера, генеральнага дырэктара кампаніі Microsoft (яго продкі з Пінска). Пабачым дзве сінагогі: хасідскую і артадаксальную, у якія ходзяць адны і тыя ж габрэі.

Некалькі тэм вандроўкі: 

Культурнае і рэлігійнае жыцьцё Пінска міжваеннага часу 1918-1939 гадоў. Менавіта ў гэты час намінальная сталіца Палесскага ваяводства стала буйным мультыкультурным цэнтрам, дзе жылі і працавалі людзі розных нацыянальнасьцей, адкуль пачаліся біяграфіі выдатных дзеячоў мастацтва, навукі і палітыкі. Тут склаліся фенамены, што паўплывалі на лёсы розных краін. Тут існавала станіца казакоў, на патрэбы якой Ліга Нацый выдала 2250 швейцарскіх франкаў ад “Савета па справах рускіх эмігрантаў Польшчы”. Тут дзейнічаў кірмаш, ў якім бралі ўдзел гандляры і наведвальнікі з многіх буйных гарадоў Беларусі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Чэхіі і інш. Да пачатку Другой сусветнай вайны асноўную частку насельніцтва Пінска складалі габрэі, палякі, беларусы, шмат эмігрантаў з Расіі. Пінск стаў “Палескім Канстантынопалем”.

Пра Сяргея Харэўскага ў «Вікіпэдыі» напісана:

“У час вучобы яго называлі "дыск-жакей Сяргей". Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты "Мроі" ды іншых беларускіх гуртоў. Аформіў як мастак тузін кніг выдавецтваў "Юнацтва", "Універсітэцкае", "Наша Ніва", "АСТ". Сярод іншага, кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзіміра Арлова, Валянціны Аксак. Працаваў мастацкім рэдактарам часопіса "Бярозка", газеты "Свабода". Аўтар "Нашай Нівы" з моманту яе аднаўлення, вёў праграму "Галерэя Свабоды" на Радыё "Свабода". Сам Харэўскі кажа, што аб’ездзіў шостую частку свету ад Ірана да Ціхага акіяна.

Тэксты Харэўскага перкаладаліся і друкаваліся па-венгерску, па-літоўску, па-нямецку, па-польску, па-руску, па-украінску, па-чэшску.

Супрацоўнічаў са СМІ Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Люксембурга. Цяпер выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня).

Кошт паездкі 210 тысяч рублёў.

Даведкі і запіс па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838, Святлана.

Колькасць месцаў абмежаваная, спяшайцеся!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео