BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустрэча з вядомай беларусісткай з Польшчы, доктарам Эльжбетай Смулковай

19.08.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Сустрэча з вядомай беларусісткай з Польшчы, доктарам Эльжбетай Смулковай
Личности
Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" запрашаюць на сустрэчу з доктарам Эльжбетай Смулковай (22 жніўня 2013 года ў 18.30 у мінскай кавярні "Лыжкі").

Напрацягу жыцця чалавеку даводзіцца стаць сведкам розных яскравых момантаў, але толькі некаторыя з іх застаюцца ў памяці як важныя, знакавыя падзеі. Падобна і з людзьмі: з шэрагу творчых імпрэзаў, прэзентацый, лекцый і дыскусій толькі некаторыя становяцца для нас сустрэчай з Асобай, чые думкі і меркаванні становяцца важнай часткай нашага разумення сучаснасці. Сустрэча з такой Асобай дорыць нам досьвед датычнасць часу, гісторыі і культуры.

22 жніўня 2013 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" ладзяць сустрэчу з чалавекам, які "увасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі" - вядомай беларусісткай і славісткай, першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі, доктарам габілітаваным Эльжбетай Смулковай. Яе ўнікальны досьвед працы ў розных сферах, практыка даследаванняў памежных польска-беларуска-літоўскіх тэрыторый, шматлікія навуковыя, дыпламатычныя і проста чалавечыя кантакты дазваляюць ёй глыбока асэнсоўваць тыя працэсы, якія фармуюць інтэлектуальную і культурную прастору сучаснай Усходняй Еўропы.

За філіжанкай кавы з доктарам Эльжбетай Смулковай мы размаўляем пра актуаліі жыцця польскіх універсітэтаў, тыя выклікі, якія стаяць сёння перад універсітэцкай адукацыяй і навукай, пра сучасныя тэндэнцыі ў развіцці гуманістыкі.

Запрашаем далучыцца да гутаркі!

Сустрэча адбудзецца 22 жніўня 2013 года ў 18.30 у кавярні "Лыжкі" (г. Мінск, вул. Камсамольская, 34).

Прапануем адно з інтэрв’ю з доктарам Эльжбетай Смулковай.

Каардынатар сустрэчы: Юлія Галіноўская, (+375 29) 7422040, [email protected].

UPD.: Відэазапіс сустрэчы

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео