BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі: набор 2013 года

17.07.2013 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі: набор 2013 года
Кансорцыум акадэмічных і экспертных інстытуцый аб’яўляе трэці набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах.

Удзельнікі Кансорцыума:

Адміністраванне Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі ажыццяўляе Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Праграма арганізавана па завочным прынцыпе. Доктарская дысертацыя пішацца ў Беларусі, завершаны (ці завершаны ў значнай ступені) тэкст прадстаўляецца для абароны завочна ці экстэрнам ва ўніверсітэтах Літвы, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Выбар універсітэта для абароны дысертацыі ажыццяўляецца на індывідуальнай аснове ў залежнасці ад лінгвістычнай падрыхтоўкі, тэмы дысертацыі і іншых параметраў.

Асноўнымі акадэмічнымі партнёрамі праграмы з’яўляюцца Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Літве і Варшаўскі ўніверсітэт у Польшчы.

Праграма забяспечвае: навуковае кансультаванне, тэхнічную дапамогу і акадэмічную камунікацыю форме семінараў, сувязі з замежным універсітэтам і адстойвання інтарэсаў аўтара дысертацыі, а таксама кампенсацыю ўсіх выдаткаў, звязаных з абаронай (у тым ліку ганарараў беларускім і замежным кансультантам і збораў універсітэтаў за абарону. Таксама можа разглядацца пытанне пакрыцця выдаткаў на транспарт, пражыванне, навуковую літаратуру і інш.).

Тэкст дысертацыі можа быць на англійскай, беларускай, рускай ці польскай мове. Выбар мовы залежыць ад навуковай дысцыпліны, тэмы дысертацыі і ўніверсітэта, дзе будзе ажыццяўляцца абарона. Стандартны тэрмін навучання на праграме — тры гады. Час навучання можа быць скарочаны ці працягнуты на індывідуальнай аснове.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Завершаная вышэйшая адукацыя (дыплом ВНУ ці ступень магістра).
  • Валоданне беларускай і рускай мовамі ў ступені, дастатковай для разумення лекцый і напісання тэкстаў. Валоданне англійскай мовай з’яўляецца пажаданым.
  • Наяўнасць навуковых, экспертных ці аналітычных публікацый.

Да разгляду прымаюцца заяўкі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах (акрамя правазнаўства і псіхалогіі).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  • Рэзюме (CV) з фотаздымкам, пазначэннем адукацыі, прафесійнага досведу, публікацый і іншай рэлевантнай інфармацыі.
  • Матывацыйны ліст у адвольнай форме. Aб’ём: да 2 старонак.
  • Кароткае апісанне дысертацыйнага даследавання, якое мусіць утрымліваць: тэму, апісанне праблемы даследавання, план, спіс літаратуры (не больш за 10 пазіцый). Агульны памер: да 5 старонак.

Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года ў электронным выглядзе на паштовую скрыню: [email protected].

Вынікі адбора будуць вядомыя на працягу месяца пасля завяршэння падачы заявак. Па выніках конкурса будзе адабрана 5 чалавек.

У верасні 2013 года адбудзецца семінар па напісанні заяўкі для ўдзелу ў конкурсе.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео