BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Семінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў

11.06.2013
Семінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў
Якія правы ёсць у студэнтаў і якія парушаюцца часцей за ўсё? Як абараняць іх паспяхова? На семінары вас пазнаёмяць з эфектыўнымі механізмамі абароны правоў студэнта.

Пра што семінар?

Вас пазнаёмяць з тэорыяй і філасофіяй правоў чалавека, правамі студэнтаў у кантэксце правоў чалавека і згодна беларускаму заканадаўству. Вам прапануюць разбор кейсаў (у тым ліку з практыкі юрыдычнай клінікі «Студэнцкай Рады») парушэнняў правоў студэнтаў. А на закуску - прэзентацыя студэнцкіх, праваабарончых арганізацый і юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады».

Вядучыя семінара - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго чакаюць на семінары?

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца студэнты-юрысты і ўсе зацікаўленыя ў абароне правоў студэнтаў.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 15 чэрвеня 2013 года, арыентыровачна, з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Апошні тэрмін падачы заявак: 13 чэрвеня 2013 года.

Спяшайцеся - колькасць месцаў абмежавана! Семінар пройдзе ў Мінску.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што арганізатары не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый, а таксама стажыроўка ў юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады».

Даведка

Семінар «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».

«Студэнцкая Рада» - прафсаюзная група, была створана ў 2008 годзе як ініцыятыва групы студэнтаў розных навучальных устаноў Мінска.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео