BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя і дыскусія "Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай"

24.05.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Лекцыя і дыскусія "Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай"
28 траўня, у аўторак, Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю і дыскусію з удзелам украінскага гісторыка, прафесара Драгобыцкага ўніверсітэта Леаніда Цімашэнкі.

У канцы ХVI ст. на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (актуальныя землі  Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны) адбылася знакавая гістарычная падзея, праявы і вынікі якой да сённяшняга дня адчувальныя ў розных сферах грамадскага, палітычнага, культурнага жыцця рэгіёна. Не дзівіць, што Берасцейская царкоўная ўнія 1596 года, гісторыя ўніяцкай царквы і яе асобных тэрытарыяльна-адміністрацыйных структур сталі аднымі з ключавых даследчыцкіх праблем у беларускай, украінскай, польскай гістарыяграфіях. І больш за тое - пытанне Берасцейскай уніі дагэтуль з’яўляецца прадметам вострых навуковых і пазанавуковых дыскусій.

Ці была Берасцейская ўнія інспіраваная знешнімі сіламі, ці стала вынікам трансфармацый самой Царквы? Ці працягвала грэка-каталіцкая царква ўсходне-хрысціянскую традыцыю? Як сучасная гістарычная навука пазначае тое, што сталася ў выніку сутыкнення двух культурна-рэлігійных светаў - заходне- і ўсходне-хрысціянскага? Якія падставы ёсць для такіх інтэрпрэтацый?

28 траўня 2013 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю і дыскусію з удзелам украінскага гісторыка, прафесара Драгобыцкага ўніверсітэта імя Івана Франка (Львоўская вобл.) Леаніда Цімашэнкі. Вядомы спецыяліст па гісторыі царквы XVI-XVIII стст. разважае на тэму "Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай". Пасля лекцыйнай часткі адбудзецца дыскусія, на якую запрошаныя беларускія эксперты. Вядоўца сустрэчы - кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

Лекцыя і дыскусія пройдуць ў памяшканні мінскай кавярні "Ложки" (вул. Камсамольская, 34). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Свае пытанні арганізатарам вы можаце пакінуць на сайце Лятучага ўніверсітэта.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео