BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная дыскусія аб супярэчнасцях беларускага і літоўскага поглядаў на гісторыю ВКЛ

30.04.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічная дыскусія аб супярэчнасцях беларускага і літоўскага поглядаў на гісторыю ВКЛ
4 траўня 2013 года ў Мінску адбудзецца публічная дыскусія на тэму "Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?"

Публічная дыскусія

ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі
Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера":
"Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе"

(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)

"Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?"
4 траўня, 15.00. Рэстаран "NEWMAN" (вул. Нямігі, 36, 2-гі паверх)
 

Развіццё беларускага нацыянальнага руху з другой паловы ХІХ ст. будавалася на гістарычнай традыцыі дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Але віхуры развалу Расійскай імперыі і стварэння Савецкага Саюза, вынішчэнне найвыбітнейшых гісторыкаў падчас сталінскіх рэпрэсій, жорсткая гістарычная палітыка камуністычных уладаў прывялі да часовай "амнезіі" - забыцця спадчыны ВКЛ у беларускім кантэксце.

Аднаўленне беларускай незалежнай дзяржаўнасці пасля распаду СССР зноў паставіла пытанне вытокаў нацыянальнай гісторыі, культурнай спадчыны і каштоўнасных арыентыраў. Але ўнутраныя праблемы беларускага грамадства і гістарыяграфіі абцяжарваюцца неабходнасцю паразумення з суседзямі, каб агульная спадчына не стала падставай для развязвання "войнаў памяці". І перыяд Вялікага княства Літоўскага можна не толькі стаць падмуркам беларускай гістарычнай памяці, але і нарадзіць канфлікты з суседзямі - найперш з літоўцамі, якія таксама лічаць гэту дзяржаву "сваёй".

Якім жа чынам можна падзяліць спадчыну вялікай данацыянальнай дзяржавы паміж сучаснымі нацыямі? Ці будзе агульнае мінулае падставай для сяброўства ці прывядзе да крыўдаў і раз’яднанасці? Якую ролю ў гэтых працэсах прысвойвання спадчыны ВКЛ у сучасным грамадстве мусяць гуляць гісторыкі? Ці можна знайсці такі падыход да мінулага, які дазволіць ўмацаваць нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную памяць, але не створыць пры гэтым непераадольных бар’ераў паміж суседзямі?

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі "Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?", якая абдудзецца 4 траўня 2013 года ў Мінску па адрасе: вул. Няміга, 36 (рэстаран "NEWMAN", 2-гі паверх). Пачатак у 15.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", Грамадскае аб'яднанне "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ", мультымедыйны гістарычны праект "90s.by" і Лятучы ўніверсітэт.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч (часопіс "Гістарычны альманах"), кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), доктар гісторыі Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Русціс Камунтавічус (Інстытут ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео