BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс праектных ідэй ад "Будзьма беларусамі!"

20.04.2013
Конкурс праектных ідэй ад "Будзьма беларусамі!"
Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" абвяшчае конкурс праектных ідэй, накіраваных на развіццё культурнага жыцця ў Беларусі.

"Будзьма беларусамі!" запрашае да ўдзелу ў конкурсе тых, каму неабыякавае паляпшэнне культурніцкай прасторы свайго горада/рэгіёна.

Калі ў вас ёсць ідэя, якая:

  • спрыяе развіццю культуры (тут і далей слова "культура" разумеецца ў шырокім сэнсе);
  • ахоплівае шырокае кола людзей;
  • спрыяе ўзнікненню іншых творчых ідэй;
  • натхняе іншых на актыўнасць у сферы культуры;
  • дапамагае з’яўленню новых партнёрстваў у сферы культуры і ў сумежных сферах - бізнесе, адукацыі, турызме, ахове навакольнага асяроддзя, мясцовым і рэгіянальным развіцці;
  • павялічвае цікаўнасць грамадзян да культуры;
  • робіць рэгіянальную культуру больш разнастайнай,

дасылайце прэзентацыю свайго праекта, а таксама інфармацыю пра ініцыятара на скрыню: [email protected] з пазнакай "На конкурс праектаў".

У прэзентацыі павінны быць:

  • імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
  • назва і сутнасць ідэі (праект, стратэгія развіцця і г.д.);
  • мэта і мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);
  • чаму ідэя ўнікальная і (ці) актуальная;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія - шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Хто можа ўдзельнічаць:

фізічныя асобы, грамадскія ініцыятывы (калектывы), любыя непалітычныя арганізацыі з рэгіёнаў і Мінска.

Усе прапановы будуць разгледжаныя экспертнай камісіяй.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” падтрымае адабраныя ідэі, а менавіта:

  • дасць магчымасць прасоўваць ідэі на сваім інтэрнэт-партале www.budzma.org;
  • паспрыяе асвятленню ў іншых сродках масавай інфармацыі;
  • прадставіць выбітныя ідэі на “Кірмашы праектаў” з удзелам іншых дзеячаў культуры ў адпаведным рэгіёне дзеля пашырэння кола аднадумцаў;
  • дапаможа прыцягнуць фінансавых партнёраў для рэалізацыі праекта.

Што важна:

сябры камісіі будуць ацэньваць якасць праекта, яго культурную і грамадскую значнасць, адпаведнасць мэтавай аўдыторыі.

Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года па 31 мая 2014 года.

Прыём ідэяў да:

15 мая 2013 года.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 31 мая 2013 года на сайце www.budzma.org.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео