BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзесяты Нацыянальны конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

27.03.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Дзесяты Нацыянальны конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"
Конкурс 2013 года будзе прысвечаны тэме "Еўрапейскія і беларускія юбілеі і памятныя даты: людзі, падзеі, арганізацыі".

Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў запрашае ўсiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных, дзяржаўна-палітычных і сацыяльна-эканамічных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзесятым Нацыянальным конкурсе школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?".

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці зместу пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2013 года праводзіцца ў тры этапы:

1. Пісьмовы адборачны тур. Выкананне заданняў з’яўляецца ўмовай для ўдзелу ў адкрытых поўфіналах. Заданні адборачнага тура складзены з улікам заяўленай тэмы і арыентуюць на заданні паўфіналаў. Пры неабходнасці адбору каманд для ўдзелу ў паўфіналах яго крытэрыям будзе вынік выканання гэтых пісьмовых заданняў. Адказы дасылаць праз адваротную сувязь сайта eurashkola.eu ці на адрас электроннай пошты: [email protected] да 8 красавіка 2013 года (глядзіце файл "Рэгістрацыя адказаў").

Назва каманды:

Мясцовасць (горад, вёска):

Навучальная ўстанова (установа культуры, клуб):

Кіраўнік каманды:

Узрост удзельнікаў каманды:

Кантакты: маб.тэл.                         e-mail:

Правільныя адказы пісьмовага адборачнага тура будуць выкладзены на сайце eurashkola.eu з 8 па 14 красавіка 2013 года.

2. Паўфіналы: плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных "жывых" паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад, Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў) (глядзіце файл "Рэкамендацыі").

3. Фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў). Фінал плануецца на пачатак ліпеня 2013 года.

Паўфіналы конкурса плануецца правесці ў перыяд з 1 па 12 мая 2013 года. Дакладны дзень і месца правядзення спаборніцтваў для кожнай каманды будуць вызначаны пасля апрацоўкі ўсіх заявак да 18 красавіка 2013 года. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі, запланавана кава-паўза і агульны абед пасля падвядзення вынікаў паўфінала.

Усе каманды-удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурса памятныя дыпломы, сувеніры, прызы.

Чакаем вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Неабходныя файлы можна спампаваць тут:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео