BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды-2013"

14.02.2013
Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды-2013"
Сайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай "Гарадзенская бібліятэка" абвяшчае фотаконкурс "Магія дзікай прыроды-2013", прысвечаны здымкам беларускай прыроды.

Конкурс (размяшчэнне здымкаў) будзе праводзіцца да 1 кастрычніка 2013 года. Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў - да 5 лістапада 2013 года.

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна размясціць свае здымкі на сайце Вirdwatch.by, або даслаць іх на адрасы электроннай пошты: [email protected] ці [email protected]. Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:

  • "Магія дзікіх птушак";
  • "Магія дзікіх жывёл";
  • "Магія МакраСвету";
  • "Магія краявідаў".

На конкурс ад аднаго аўтара ці ў суаўтарстве прымаецца неабмежаваная колькасць здымкаў адпаведнага памеру і якасці.

Прамежкавыя вынікі для ўсіх намінацый абвяшчаюцца штомесяц на сайце Вirdwatch.by. Канчатковыя вынікі фотаконкурсу абвяшчаюцца пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св. Губерта ў Гродне ў пачатку лістапада 2013 года і на сайце Вirdwatch.by.

Па тры найлепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць выдрукаваныя ў каляровым календары на 2014 год. Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйнае адкрыццё Дзён Св. Губерта у Гродне і ўрачыста атрымаюць: за першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый - 20 календароў; за другое месца - 15 календароў, за трэцяе месца - 10 календароў.

Адміністрацыя першага ў Беларусі Гродзенскага заапарку выбярэ і ўзнагародзіць ваўчарам на бясплатнае наведванне заапарку аўтара(ў) найлепшага здымка фотаконкурсу і найлепшага здымка, зробленага жыхаром Гродна.

Найлепшыя здымкі, пры згодзе аўтараў, могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі для стварэння фотавыставы «Магія дзікай прыроды – 2013».

Больш падрабязнасцей на сайце Вirdwatch.by.

Паводле Настаўнік.info

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео