BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Балотная археалогія" і яе перспектывы

14.02.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
"Балотная археалогія" і яе перспектывы
А ці ведаеце вы, што ў балоце каля Нямігі некалі знаходзілі парэшткі маманта?

Ці ведаеце вы, што Шыгірскі ідал, шэдэўр сусветнай археалогіі, знойдзены таксама на балоце і з’яўляецца старэйшым за егіпецкія піраміды?

Ці вядома вам, што самую першую драўляную скульптуру чалавека на тэрыторыі Беларусі, якой больш за 4 тысячы гадоў, знайшлі на старажытным балотным паселішчы Асавец каля Бешанковічаў?

А ці ведаеце вы, што дзякуючы выдатным кансервуючым якасцям торфа старажытныя рэчы з арганікі, трапіўшы ў балота, могуць захоўвацца тысячагоддзямі?

15 лютага 2013 года а 17-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца сустрэча з археолагамі па тэме: "Балотная археалогія" і яе перспектывы для Беларусі".

Мэта сустрэчы пазнаёміць жыхароў сталіцы з некаторымі цікавымі вынікамі археалагічнага вывучэння старажытных паселішчаў, якія знойдзены ў беларускіх балотах і ўзніклі больш за тры-пяць тысяч гадоў таму назад. Нашы балоты - гэта не толькі ўнікальны прыродны комплекс, але і неацэнны архіў дадзеных пра нашае гістарычнае мінулае.

У сустрэчы прымуць ўдзел беларускія археолагі:

  • Мікола Крывальцэвіч, кандыдат гістарычных нвук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар каля 230 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфічных прац па старажытнай гісторыі Беларускага Палесся;
  • Максім Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кнігі “Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку”, археолаг, які вядзе шматгадовыя даследаванні на старажытных паселішчах Крывінскага тарфяніка каля Бешанковічаў;
  • Людміла Дучыц, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых і навукова папулярных прац па археалогіі, у тым ліку кніг па сакральнай геаграфіі, міфалогіі, вераванням старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі;
  • публіцыст Ірына Клімковіч - адзін з арганізатараў экспедыцый па сакральных мясцінах і помніках Беларусі, аўтар энцыклапедычных слоўнікаў і кніг па міфалогіі беларусаў і сакральнай геаграфіі Беларусі.

Сустрэча арганізавана Экалагічным таварыствам "Зялёная сетка", Грамадскім аб’яднаннем “Экадом” і інфармацыйным цэнтрам "Эка-інфа" НАН Беларусі.

“Балотная археалогія” і яе перспектывы для Беларусі

Многія беларускія балоты з’яўляюцца сховішчам рэшткаў паселішчаў, якія ўзнікалі тысячы гадоў таму назад на астравах, на ўзбярэжжах колішніх вадаёмаў. Апынуўшыся пад торфам, культурныя адклады закансерваваліся і зрабіліся адмысловым архівам старажытнай мінуўшчыны. Адкрыццё і даследаванне такіх помнікаў - унікальны шанец для археолагаў адкрыць многія невядомыя раней старонкі нашай дагісторыі. “Балотная археалогія” - адзін з найбольш перспектыўных накірункаў айчыннай археалагічнай навукі.

Што знаходзяць на тарфяніковых паселішчах археолагі?

Якія перспектывы ў беларускай “балотнай археалогіі”?

Балоты - неад’емная частка культурнага ландшафта беларусаў. На працягу сваёй гісторыі беларусы стварылі ўнікальную балотную міфалогію.

Сустрэча адбудзецца па адрасе:

г. Мінск, вул. Сурганава, 15 (ст. м. "Акадэмія навук" - гл. карту праезду), Нацыянальная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа НАН Беларусі.

З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 7733690 (Канстанцін), +375 29 6951548 (Воля).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео