BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка

11.02.2013
Artes Liberales 2013. Аўтар: перазагрузка
Ад 12 да 28 лютага 2013 года ў Мінску ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" другі раз пройдзе выставачна-адукацыйны праект "Artes Liberales. Аўтар: перазагрузка".

Artes Liberales - гэта мастацкі і адукацыйны эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне "карысці" гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння вольных мастацтваў у сучаснай сацыякультурнай і эканамічнай сітуацыі.

Artes Liberales - гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных моладдзю, якая вывучае "вольныя мастацтвы" і імкнецца ў мастацкай і медыяльнай форме прапанаваць уласную інтэрпрэтацыю разнастайных падзеяў і феноменаў навакольнай рэчаіснасці.

Artes Liberales - гэта цыкл адкрытых і захапляльных лекцый, майстар-класаў, дыскусій і круглых сталоў з удзелам найлепшых прафесараў і лектараў Беларусі і Еўропы; пры гэтым праграма акадэмічных мерапрыемстваў праекта ахоплівае ўсю гуманітарную прастору: ад тэорыі і гісторыі візуальных мастацтваў, гендарнай праблематыкі, арт-крытыкі і медыятэорыі да рэлігіі, культурнай спадчыны і філасофіі.

(Пра гісторыю і канцэпцыю праекта больш дэталёва можна даведацца тут.)

Такім чынам, ствараючы прастору і магчымасці для інтэлектуальных дыскусій і крэатыўных практык, праект дазваляе пераасэнсаваць каштоўнасць гуманітарных навук у сучасным свеце.

Тэматычным фокусам сёлетняй праграмы ёсць праблема аўтарства, якую мы прапануем пераасэнсаваць на скрыжаванні разнастайных дысцыплінарных падыходаў у гуманітарных і сацыяльных навуках і з улікам тых сацыяльных і культурных зменаў, якія прынесла з сабой "камунікатыўная рэвалюцыя" ўва ўсе сферы нашага жыцця.

У праграме:

  • цыклы лекцый "Што новага ў новых медыях?", "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс";
  • прэзентацыя новых выданняў у галіне сацыяльна-гуманітарнага пазнання, часопісаў па фатаграфіі (Volume) і дызайне (Faces);
  • круглыя сталы, дыскусіі і семінары: "Набор гендарнага дэсанта", "Толькі картаграфія? Зялёны Мінск", "Гісторыя дызайну на мяжы", "Музыка і аніматограф";
  • выставы каліграфіі ("Росчыркі бачнага"), скетчбукаў ("Майстар/клас" Сяргея Сялецкага) і фатаграфіі (пачаткоўцаў і ўжо вядомых аўтараў);
  • майстэрні па графіці і стрыт-арце, сучасных плынях у музыцы, мастацтве каліграфіі і анімацыі ў выкананні вядомых беларускіх і літоўскіх мастакоў і дызайнераў, музыкаў і мастацтвазнаўцаў;
  • а таксама разнастайныя творчыя конкурсы, паўдзельнічаць у якіх змогуць усе ахвотныя - незалежна ад полу, веку, статусу і настрою.

Дырэктар праекта: Альміра Усманава; каардынатар: Таццяна Бабіч; куратар выставы: Аксана Жгіроўская.

Праграма Artes liberales 2013 (12-28.02)

Увага! У праграме магчымыя змены. Калі ласка, сачыце за абнаўленнем інфармацыі на старонцы ў Facebook.

12 лютага (аўторак)

18.00 Прэс-канферэнцыя

19.00 Адкрыццё праекта:

  • Уводны выступ: Remake/Remodel: смецце ў пошуках аўтара, Максім Жбанкоў‬.
  • Адкрыццё выставы (працы студэнтаў, Stilus Naturales Альбертас Гурскас, "Майстар/клас" Сяргей Сялецкі, студэнцкія фота-праекты). Куратары: Таццяна Кулажэнка, Аксана Жгіроўская, Святлана Кашуба.
  • Экскурсія па фотавыставе студэнцкіх праектаў. Куратары: Святлана Кашуба, Аксана Жгіроўская.

Музычнае суправаджэнне: музыка: Pavel Burmako [Peyote Promo] - Ambient, Psy Chill, Progressive Trance (DJ)Korney [ContraBass.by] - Tropical Bass (DJ) відеа: VJ Ktft

13 лютага (серада)

17.00 Даклад "Феномен архітэктурнай спадчыны ў сучасным свеце". Дакладчык: Сцяпан Стурэйка.

19.00 Прэзентацыя інтэрнэт-праекта "Некропалі Беларусі". Дакладчык: Цімох Акудовіч.

14 лютага (чацвер)

18.00 "Псіхааналітычны дыскурс пра каханне": Галіна Русецкая, "Трагічнае і камічнае вымярэнні кахання, якімі яны паўстаюць у псіхааналізе"; Андрэй Цяцёркін "Кліпагід вычварэнца, альбо пра сучасныя тэхнікі роту і языка"; Вікторыя Канстанцюк "За што ты мяне кахаеш? Пра аб'ект-прычыну кахання ў псіхааналізе".

20.00 Адкрытая дыскусія на тэму: "Сучасны слухач і музычны працэс як сацыяльны феномен". Эксперты: Ірына Кандраценка, Сяргей Пукст, Аксана Жгіроўская.

15 лютага (пятніца)

15.00 Прэзентацыя конкурсу "На шляху да сучаснага музея 2013. Конкурс куратараў і арт-менеджараў". Дакладчык: Ірына Стальная.

18.00 Дыскусія "Псіхалогія як сацыяльная практыка". Мадэратар: Таццяна Шчытцова. Адмысловыя госці.

19.30 Майстар-клас "Каталагізацыя жывапісу: асновы працы з творам мастацтва" (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Правядзе Ірына Кандраценка.

16 лютага (субота)

15.00-20.00 "Вулічны арт. Здольнасць казаць". Куратар: Жгіроўская Аксана. Прагляд відэаматэрыялаў і абмеркаванне:

  • урыўкі Style wars;
  • "Дэвіянтныя паводзіны" - відэа каманды ЗАЧЕМ;
  • урыўкі Street Art: The Ephemeral Rebellion;
  • ролікі t-Radya (Расія) пра Партызанінг;
  • відэаролікі беларускіх артыстаў Lenakrasit, DSNT, Cowek, Yra, Mrrr, Предок ...і яшчэ некалькіх;
  • сюжэты пра "легальнае графіці", камерцыйнае графіці.

Навучанне некаторым тэхнікам стрыт-арту: трафарэты, постэры Праводзяць: DSNT, Изюм, Cowek.

Стварэнне інтэрактыўнага аб’екта на сцяне: "Для мяне істотна..."

17 лютага (нядзеля)

13.00 Прэзентацыя студэнцкага TV-праекта In-Between (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Мадэратар: Альміра Усманава.

15.00 Задай пытанне студэнтам ЕГУ. Cустрэча студэнтаў з абітурыентамі.

17.00 Круглы стол "Псіхааналіз і грамадства: пра перспектывы псіхааналізу ў Беларусі". Удзельнікі: Галіна Русецкая, Вікторыя Канстанцюк, Андрэй Горных, Антаніна Серакова, Ігар Падпорын, Вольга Орышава, Вольга Маслава, Вольга Зарэ, Галіна Ланкевіч, Андрэй Цяцёркін.

19.00 Лекцыя "Антрапалогія будучыні". Дакладчык: Павел Церашковіч.

18 лютага (панядзелак)

18.00 Семінар "Папулярная культура ў эпоху "новых медыяў" (фота, відэа, блогі/сацыяльныя сеткі)" (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Удзельнікі семінара: Вікторыя Канстанцюк, Дзмітрый Карэнка, Ганна Самарская, Кацярына Саковіч.

20.00 Лекцыя "No Time. 60-я як мыльная бурбалка". Дакладчык: Максім Жбанкоў.

19 лютага (аўторак)

18.00-20.30 Круглы стол і дыскусія "Даследуючы прастору Вільні з LitPro". Мадэратар: Аляксандра Ігнатовіч. Удзельнікі: эксперты Ганна Самарская, Павел Няхаеў, Вольга Салахеева, Сяргей Шабохін, Дзмітрый Карэнка; студэнты і выпускнікі ЕГУ Павел Кірпікаў, Андрэй Карпека, Максім Вашкевіч, Андрэй Гаран.

Прэзентацыя праектаў па даследаванні прасторы Вільні, рэалізаваных пры падтрымцы LitPro: "Даследуючы графіці", "Горад гаворыць", "Горад, мова, ідэнтычнасць".

20 лютага (серада)

15.00 Круглы стол "Гісторыя дызайну на мяжы". Мадэратар: Ала Пігальская. Пройдзе па адрасе: Школа фатаграфіі: http://photoschool.by: Мінск, вул. Кульман, 2-415 (4-ы паверх направа).

18.00 Публічная лекцыя "Дзіцячае пытанне, альбо пра дар безуладдзя". Дакладчык: Таццяна Шчытцова.

19.30 Прэзентацыя кнігі "NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамi". Аўтар: Максім Жбанкоў.

21 лютага (чацвер)

14.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа: Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: [email protected]. Куратар: Таццяна Кулажэнка.

18.00 Гутарка "Кропка. Лінія. Пляма". Распавядае: Сяргей Сялецкі.

19.00 Прэзентацыя ідэі праекта часопіса пра сучаснае мастацтва "Радыус" і дыскусія на тэму: "Ці патрэбны тэарэтычны часопіс пра сучаснае мастацтва ў Беларусі?" Эксперты: Вольга Шпарага, Аксана Жгіроўская, Святлана Паляшчук, Алена Тоўсцік.

22 лютага (пятніца)

12.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа: Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: [email protected]. Куратар: Таццяна Кулажэнка.

16.30-21.00 Набор гендарнага дэсанта: прэм’ера фемінісцкага відэа "Сукенка" і рэсурснага пакета "Гендарны лікбез". Удзельніцы/-кі: аўтары тэкстаў і фільма, цьютары: Алена Мінчэня, Аляксандра Ігнатовіч, Наталія Голава, Вольга Сасункевіч, запрошаныя эксперты: Ірына Альхоўка, Максім Жбанкоў, Вольга Шпарага.

23 лютага (субота)

12.00-16.00 Майстар-клас Stilus Naturales. Кіраўнік майстар-класа: Альбертас Гурскас. Максімальная колькасць удзельнікаў - 20 чалавек. Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна зарэгістравацца: [email protected]. Куратар: Таццяна Кулажэнка.

17.00 Лекцыя "Аб праектаванні літоўскага нацыянальнага шрыфту Palemonas". Дакладчык: Альбертас Гурскас.

18.00-20.00 Студэнцкі дызайн-праект Students Opportunities. Удзельнікі: арт-дырэктар рэкламнага агенцтва Hepta Public Group Аляксандр Васілевіч, Стэфанія Ляшук, Павел Брэк, Томаш Сугінт, Юлія Чаховіч, Мікалай Чэпік.

24 лютага (нядзеля)

14.00-15.30 Дыскусія "Трансфармацыі палітычнай прасторы ў постсавецкіх краінах: крытычная ацэнка з Беларусі". Удзельнікі: Аляксей Пікулік, Віргіс Валянцінавічус, Таццяна Чуліцкая, Канстанцін Ткачоў.

16.00 Лекцыя "Жывапіс Рэнесансу як сцэна сацыяльнага жыцця". Дакладчык: Андрэй Горных.

17.00 Прэзентацыя кнігі "Медыя і грамадства". Аўтар: Андрэй Горных.

18.00 Just Mapping?: Green Minsk. A presentation and workshop led by Alexei Krivolap and Benjamin Cope (Laboratory of Critical Urbanism).

25 лютага (панядзелак)

17.00-19.00 Лекцыя "Смерць у мастацтве" (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Дакладчык: Алена Тоўсцік.

26 лютага (аўторак)

18.00 Mapping Knowledge. Felix Ackermann

20.00 "Фрактальнае бачанне ў гісторыі візуальных мастацтваў: ад Брэйгеля да поліэкранных шоу" (цыкл "Што новага ў новых медыях?"). Дакладчык: Альміра Усманава.

27 лютага (серада)

17.00 Лекцыя-прэзентацыя "Art Vileyka: Навошта правінцыі сучаснае мастацтва? (цыкл "Гісторыя мастацтва: суб'ектыўны ракурс"). Дакладчык: Кацярына Сушко.

18.00 Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу "Эксперымент". Каардынатар: Святлана Кашуба.

19.00 Прэзентацыя кнігі "После советского марксизма: история, философия, социология психоанализ в национальных контекстах" (Беларусь, Украіна). Аўтар: Вольга Шпарага.

20.00 Прэзентацыя "Сацыялогія ў сучасным універсітэце". Удзельнікі: Вольга Брэская, Вольга Шпарага, Рыгор Мінянкоў, Сяргей Любімаў.

28 лютага (чацвер)

Закрыццё праекта:

17.00 Круглы стол на тэму "Праблемы сацыяльнай эфектыўнасці заканадаўства РБ: на прыкладзе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях". Мадэратар: Ала Сакалова.

19.00 Закрытае мерапрыемства. Дабрачынны аўкцыён. Музычнае суправаджэнне:

  • Pavel Ambiont & Solar Olga [Foundamental Network, Force Carriers] - Ambient, Dubtech (live audio/video set)
  • Pavel Burmako [Peyote Promo] - Progressive Trance (DJ set)
  • Stereobeaver & Arif Aleksandrovich - Beats, Footwork (DJ set + live percussion)
  • Korney [ContraBass.by] & Arif Aleksandrovich - Cumbia, Baile Funk, Tropical Bass (DJ set + live percussion)
  • Had Matter aka VJ Ktft - Chillwave pur:ple session (DJ / VJ sets)

Паводле Галерэі "Ў"

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео