BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У памяць Віталя Сіліцкага адзначаць дасягненні ў паліталогіі

16.01.2013
У памяць Віталя Сіліцкага адзначаць дасягненні ў паліталогіі
Камітэт памяці Віталя Сіліцкага заснаваў прэмію яго імя "За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі" дзеля падтрымання памяці пра палітолага, грамадскага мысляра і першага дырэктара BISS.

Прэмія імя Віталя Сіліцкага мае на мэце спрыянне захаванню традыцыяў высокай якасці і прафесіяналізму ў паліталогіі, якія заклаў Віталь Сіліцкі. Калегі не раз адзначалі, што менавіта ён прыўнёс у беларускую паліталогію заходнія стандарты, захаваўшы пры гэтым свой непаўторны аўтарскі стыль. Ён заўсёды жыва і востра рэагаваў на ўсё, што адбывалася ў краіне, рабіў трапныя прагнозы і якасную аналітыку, проста казаў аб складаным.

Апошнім зваротам Віталя да сяброў і калег сталі словы: "Я паміраю, але зрабіце так, каб жылі тыя ідэі, якімі жыў я". Каб выканаць запавет Віталя Сіліцкага, а таксама падтрымаць зададзеную ім высокую планку, Камітэт памяці Віталя Сіліцкага вырашыў заснаваць прэмію яго імя  "За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі".

Намінантаў на прэмію можа прапанаваць кожны ахвотны праз сайт Камітэта памяці Віталя Сіліцкага: http://vitalisilitski.org альбо даслаўшы заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected]. Да ўдзелу прымаюцца працы за 2012 год, якія ўяўляюць сабой грунтоўны аналіз, аналітыку ці новы погляд на падзеі ў Беларусі з паліталагічнага пункту гледжання і належаць беларускаму аўтару. Намінаванне будзе адкрытым у перыяд з 15 студзеня па 28 лютага 2013 года.

Пераможцу прэміі імя Віталя Сіліцкага "За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі" вызначыць прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя палітолагі і грамадскія дзеячы, сярод якіх Уладзімір Роўда, Андрэй Казакевіч, Дзяніс Мельянцоў, Алесь Лагвінец, Валер Булгакаў і многія іншыя. Калі нехта з сябраў журы патрапіць у спіс намінантаў, ён ці яна можа прэтэндаваць на прэмію, пакінуўшы склад журы. Журэйства будзе адбывацца цягам сакавіка. Уручэнне прэміі імя Віталя Сіліцкага "За ўнёсак у развіццё паліталагічнай думкі ў Беларусі" адбудзецца напачатку красавіка 2013 года.

Арганізатары Прэміі імя Віталя Сіліцкага плануюць зрабіць яе штогадовым мерапрыемствам.

Камітэт памяці Віталя Сіліцкага быў утвораны ягонымі сябрамі і калегамі ў маі 2012 года, напярэдадні гадавіны смерці Віталя. Вядомы беларускі палітолаг, першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), сышоў з жыцця праз рак 11 чэрвеня 2011 году.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатараў Камітэта памяці Віталя Сіліцкага праз адрас электроннай пошты: [email protected] альбо па нумарах тэлефона: (+375 29) 1130908 (Дар’я Слабчанка) і (+375 29) 6260499 (Міла Берташ).

Высунуць намінанта

Паводле vitalisilitski.org

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео