BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таварыства аховы помнікаў заклікае да вырашэння лёсу Гістарычнага цэнтра Мінска

09.01.2013
Таварыства аховы помнікаў заклікае да вырашэння лёсу Гістарычнага цэнтра Мінска
Да 20 студзеня адмінстрацыяй Цэнтральнага раёна г. Мінска праводзіцца грамадскае абмеркаванне праекта рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра Мінска.

З матэрыяламі праекта можна азнаёміцца і пакінуць свае пісьмовыя заўвагі ў холе 3-га паверха каля ўваходу ў актавую залю Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (вул. Мельнікайтэ, 6).  Пісьмовыя заўвагі і прапановы можна накіраваць і па пошце па адрасу: 220004, г. Мінск, Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска, вул. Мельнікайтэ, 6 - з пазначэннем "Па пытанню грамадскага абмеркавання праекта дэтальнага планіравання Гістарычнага цэнтра Мінска".

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс нашай гісторыка-культурнай спадчыны і лёс нашага сталічнага гораду, азнаёміцца з праектнай дакументацыяй і не змагацца на форумах, а даслаць, адпаведна вызначанай працэдуры, заўвагі і прапановы ў пісьмовым выглядзе па пазначанаму ў інфармацыі адрасу. Са свайго боку Таварыства будзе дамагацца публічнай сесіі абмеркавання і паведаміць пра недахопы праекта ў плане яго неадпаведнасці дзеючым нарматыўна-прававым, тэхнічным і метадычным дакументам.

Адначасова Таварыства выказвае заклапочанасць, што такі горадабудаўнічы дакумент, які мае вялікую важнасць не толькі для сталіцы, але і для ўсёй дзяржавы,  абмяркоўваецца на ўзроўні раённай адміністрацыі, без запрашэння для ўдзелу ў абмеркаванні спецыялістаў у сферы працы з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, прадстаўнікоў спецыялізаваных профільных грамадскіх аб’яднанняў, структур і творчых саюзаў.

Дадзены крок сталічных уладаў можна расцаніць, як спробу перспектыўнага зацвярджння праз фармальную працэдуру горадабудаўнічага дакумента, які легітымізуе ўсе ўжо адбыўшыяся парушэнні нарматыўна-прававых, тэхнічных і метадычных дакументаў пры правядзенні прац у Гістарычным цэнтры Мінска, і  перспектыўнае правядзенне прац у такім жа рэжыме, што канчаткова прывядзе да страты ўсіх якасных характарыстык комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр г. Мінска".

Усе на грамадскае абмеркаванне!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео