BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стыпендыі Erasmus Mundus 2013-16 гадоў для навучання ў Познані (Польшча)

30.11.2012
Стыпендыі Erasmus Mundus 2013-16 гадоў для навучання ў Познані (Польшча)
З’явілася магчымаць атрымання стыпендыі Erasmus Mundus, прызначанай для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія хочуць распачаць навучанне ў адным з універсітэтаў у Еўропе.

Прапанаваныя ўніверсітэты для вучобы ўваходзяць у склад аб’яднання EMINENCE (у Польшчы гэта Університэт ім. Адама Міцкевіча ў Познані).

Праграма, акрамя штомесячнай стыпендыі, пакрывае выдаткі на страхоўку, плату за вучобу, а таксама кошты падарожжаў да і з месца пражывання.

Перадусім стыпендыя будзе прызначына для г.зв. групы TG3 (асобам, якія палітычна пераследуюцца, якіх выключылі з-за палітычнай і грамадзкай актыўнасці з універсітэта, палітычным уцекачам, дакладныя крытэрыі гэтых асобаў напісаныя ніжэй).

Стыпендыя будзе скіраваная для атрымання ступені бакалаўрыята (максімум 36 месяцаў) ці магістратуры (максімум 24 месяцы).

Падрабязнасці глядзіце тут.

Target Group 3 - гэта грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі ці Азербайджана, які знаходзіцца ў асабліва небяспечным становішчы з-за сацыяльных і палітычных прычын.

  • Заяўнік мусіць мець статус уцекача (міжнародны статус уцекача або ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краін);
  • Заяўнік мусіць мець палітычны прытулак (міжнародны або ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краін);
  • Заяўнік можа даказаць, што ён/яна быў/ла аб'ектам неабгрунтаванага выключэння з універсітэта па расавых, этнічных, рэлігійных, палітычных матывах, палавой дыскрымінацыі або сэксуальнай арыентацыі;
  • Заяўнік належыць да нейкай нацыянальнай ці этнічнай групы, і церпіць ад рэалізаванай нацыянальнай палітыкі ў краіне ці стаў ахвярай перасялення з-за нацыянальнай прыналежнасці.

Заяўнік павінен мець:

  • Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, які дае права на пачатак вучобы ва ўніверсітэтах Еўропы (поўны бакалаўрыят - ВА) або
  • Бакалаўрыят (ВА) або эквівалент дыплома, які дае права на пачатак вучобы ў магістратуры (поўны магістэрскі дыплом - MA) або
  • MA або эквівалент дыплома, які дае права на пачатак дактарантуры ў Еўропе (поўны PhD) або павінен быць залічаны ў аспірантуру ў сваёй краіне, каб мець магчымасць працягнуць аспірантуру ва ўніверсітэце краін ЕС (PhD максімум 36 месяцы).

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 снежня 2012 года.

Паводле adukacyja.info

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео