BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца

16.10.2012
Абвешчаная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў 2012 годзе на беларускай мове, абвяшчаецца ў другі раз.

Прэмія ставіць мэтаю ўшанаваць памяць Ежы Гедройца (Erzy Gedroyc) (1906-2000) - польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса "Kultura" на польскай мове, піша "Будзьма". Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай.

Акрамя таго, прэмія мусіць паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы, падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах “мастацкая проза”, “эсэістыка” (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках).

Намінаванне пройдзе ў тры этапы. Напачатку 2013 года будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцыяў). Напачатку лютага будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцыяў). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў - магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-цэнтра падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі. Склад беларуска-польскага журы ўзгадняецца і будзе абвешчаны ў пачатку лістапада.

Паштовы адрас: 220050, г. Мінск, а/с 218.

Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-цэнтра: г. Мінск, вул. Залатая горка, 2-101.

Заяўкі прымаюцца да 28 снежня 2012 года.

Даведкі па пытаннях вылучэння можна зрабіць па нумары тэлефона: (+375 17) 2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях) ці па адрасе электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео