BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс "Нельга забыць: Ці складана быць палякам?"

28.09.2012
Конкурс "Нельга забыць: Ці складана быць палякам?"
Фонд SEMPER POLONIA аб'яўляе восьмы па ліку конкурс "Нельга забыць: Ці складана быць палякам?".

У гэтым годзе арганізатары хацелі б заахвоціць прадстаўнікоў польскай дыяспары апісаць адносіны сваякоў і блізкіх з іншымі народамі і этнічнымі групамі, якія жывуць побач. Маецца жаданне дзякуючы конкурсу даведацца пра гісторыю гэтых адносін, якім чынам яны ўплываюць на польскую дыяспару, ці яны былі трывалыя і перараслі ў сяброўства, каханне, шлюб ці былі пераважна выпадковыя, нязначныя, паведамляецца на сайце Пасольства Польшчы ў Мінску.

Да ўдзелу ў конкурсе будуць дапушчаны таксама працы, якія дакументальна прадстаўляюць жыццёвы шлях выдатных палякаў - дзеячоў з асяроддзя польскай дыяспары, артыстаў, спартсменаў і інш.

На папярэднія конкурсы было даслана амаль 250 прац. Лепшыя з іх змешчаны на сайце Фонда SEMPER POLONIA. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, выбраныя працы ўдзельнікаў 2005 і 2006 гадоў выйшлі ў двух тамах пад назвай "Шляхам нашай спадчыны".

Дасылайце свае працы да 15 лістапада 2012 года.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы.

Інфармацыю пра конкурс можна атрымаць у сп. Пятра Каладзея па адрасе электроннай пошты: [email protected], альбо па тэлефону:  +48 22 5056677.

Праект фінансуе таксама Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшчы у рамках конкурсу па рэалізацыі праграмы "Супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой".

Правілы конкурсу

Заява аб аўтарскіх правах

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео