BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аб’яўлены конкурс на стварэнне помніка князю Міндоўгу

26.09.2012
Аб’яўлены конкурс на стварэнне помніка князю Міндоўгу
Конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка ў Навагрудку Міндоўгу - заснавальніку і першаму князю Вялікага княства Літоўскага - аб’яўлены ў Беларусі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Мінкультуры і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Рашэнне аб стварэнні манумента і яго ўстаноўцы ў Навагрудку прынята сумесна Міністэрствам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Паводле слоў прэс-сакратара, кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Помнік плануецца ўстанавіць у скверы на гарадской плошчы ў Навагрудку з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі і гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці гістарычнага цэнтра горада, візуальнага ўспрымання манумента з розных участкаў плошчы.

Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары і архітэктары. Жадаючыя могуць падаць заяўку да 26 кастрычніка 2012 года на адрас: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 11, каб. 316.

Конкурсныя матэрыялы будуць разгледжаны журы на закрытым пасяджэнні не пазней за 2 лістапада 2012 года.

Помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Усе жадаючыя ўнесці ўклад у яго стварэнне могуць пералічыць грошы на дабрачынны разліковы рахунак, адкрыты Навагрудскім райвыканкамам.

Як растлумачыла Юлія Віскуб, у 2011 годзе Міністэрства культуры Беларусі па ўзгадненню з Гродзенскім аблвыканкамам ужо аб'явіла конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу ў Навагрудку. Аднак тады не было вызначана месца ўстаноўкі манумента, у сувязі з чым конкурс было вырашана правесці нанава.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео