BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грант на візіт для журналістаў у краіны Вішаградскай групы

15.09.2012
Грант на візіт для журналістаў у краіны Вішаградскай групы
Міжнародны Вішаградскі фонд і Міжнародны фонд "Адраджэнне" аб’яўляюць конкурс на атрыманне гранта.

Праектная заяўка мусіць утрымліваць апісанне адукацыйнай паездкі для беларускіх і ўкраінскіх журналістаў у краіны Вішаградскай групы (у межах праграмы Вішаградскага фонда па Усходнім партнёрстве).

Сумесная навучальная паездка для беларускай і ўкраінскай групы журналістаў з мясцовых і рэгіянальных медыяў у краіны Вішаградскай групы (Польшча, Чэхія, Венгрыя і Славакія) прадугледжвае сустрэчы і кансультацыі з друкаванымі СМІ (штодзённымі, штотыднёвымі), радыё і TV-медыа, з акцэнтам на рэгіянальныя і публічныя СМІ. Візіт павінен факусавацца на вывучэнні сітуацыі і абмене досведам у наступных сферах:

  1. Незалежнасць медыяў і рэдакцыйная палітыка;
  2. Фінансаванне медыяў;
  3. Праграмны і лакальны кантэнт матэрыялаў;
  4. Сувязі з мясцовай, рэгіянальнай і дзяржаўнай уладай;
  5. Інтэрнэт і мультымедыя.

Праектныя заяўкі павінныя змяшчаць наступныя дэталі:

  1. Метады адбору ўдзельнікаў;
  2. Спіс медыяў, уключаных ў праграму візіта;
  3. Вынікі навучальнага тура.

У праект мусяць быць уключаныя партнёры з усіх чатырох краін Вішаградскай групы (самі медыя могуць выступаць партнёрамі праекта). Прапанаваны бюджэт мусіць адлюстроўваць кошт праекта, але не болей за 18.000 еўра.

Больш падрабязная інфармацыя і правілы праграмы можна паглядзець тут.

Форма анлайн-заяўкі.

Кантакт каардынатара Jiří Sýkora: [email protected].

Дэдлайн для анлайн заявак: 30 верасня 2012 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео