BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Усходняе партнёрства ператварылася ў праект-кампраміс

12.09.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"
Улад Вялічка: Усходняе партнёрства ператварылася ў праект-кампраміс
Свой взгляд
Падчас дыскусіі аб перспектывах Усходняе партнёрства ў рамках "Мінскага дыялога" выступ Улада Вялічкі, генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", выбіваўся з агульнай канвы.

Калі іншыя ўдзельнікі канферэнцыі глядзелі на праблемы скрозь прызму ўсёй краіны, то сп. Вялічка, які двойчы — у 2010-2011 і 2016-2017 гадах — узначальваў Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, сканцэнтраваўся на ролі ў гэтай праграме менавіта грамадзянскай супольнасці.

Пасля завяршэння канферэнцыі кіраўнік "ЕўраБеларусі" адказаў на пытанні "Свабоды".

— Да дасягненняў Усходняга партнёрства найперш адносяць дзве рэчы: тры з шасці краін-удзельнікаў праграмы падпісалі з Еўрасаюзам пагадненні аб асацыяцыі і дамовы аб бязвізавым уездзе. А што дало Усходняе партнёрства грамадзянскай супольнасці?

— Грамадзянская супольнасць усіх шасці краін стала падобнай на рэгіён. Раней былі толькі тэрытарыяльныя сувязі. За восем гадоў мы наладзілі сувязі і кантакты на ўзроўні рэгіёна Усходняга партнёрства, выпрацавалі калектыўную пазіцыю і салідарнасць (супольныя заявы, маніторынгавыя місіі і г.д.).

Інавацыяй Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці стала тое, што грамадскія арганізацыі ўпершыню ўпісалі ў якасці гульца ў інстытуцыйныя дачыненні. Гэта і Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, і нацыянальныя платформы. Можна сказаць, што грамадзянская супольнасць увайшла ў міждзяржаўныя кантакты.

— Дык ці можна казаць, што Усходняе партнёрства выключна паспяховы праект?

— На жаль, не. Калі параўноўваць цяперашні стан праграмы з момантам, калі яна толькі зараджалася, то я сказаў бы так: за гэты час адбыліся дэпалітызацыя і менеджарызацыя Усходняга партнёрства. Адбылося такое замяшчэнне. Для краін з пагадненнем аб асацыяцыі (Грузія, Малдова, Украіна) праграма — гэта хутчэй мала (гэта дадатковая прапанова да двухбаковых стасункаў). Для краін без асацыяцыі (Азербайджан, Арменія, Беларусь) — гэта хутчэй шмат, бо ўрады гэтых краін бачаць праграму значна больш сціпла — як рашэнне бягучых тактычных пытанняў і латанне дзірак. А вось ідэя флагманскіх праектаў працуе непераканаўча.

— Чаму так адбываецца?

— Мне здаецца, таму, што Усходняе партнёрства паступова ператварылася ў праект-кампраміс. Ніхто ім цалкам не задаволены, але ўсе з гэтым мірацца. Альбо таму, што праграма як бы ўвайшла ў кроў, альбо таму, што няма веры ў тое, што нешта можна змяніць.

Лепшых прапаноў не відаць.

Шматбаковае вымярэнне на ўзроўні дзяржаўных дачыненняў носіць хутчэй рытуальна-сімвалічны, чым змястоўны характар. Пры гэтым такая ж рытуальная роля легітымізацыі адводзіцца грамадзянскай супольнасці. Так, мы ўдзельнічаем у пасяджэннях міждзяржаўных панелей, але маем там толькі мінімальныя правы на выказванні. Я сказаў бы нават так: грамадзянская супольнасць сутыкнулася з тым, што яна не мае магчымасці ўплываць на міждзяржаўныя працэсы. І гэта дрэнна, бо Усходняе партнёрства не "чапляе" ні ў краінах-удзельніках, ні ў Еўрасаюзе сапраўды значныя групы інтарэсаў, якія маглі б узмацняць дынаміку праграмы: навукоўцы, бізнес, культурныя эліты, сектар тэхналогій і інавацый.

Што чакае Усходняе партнёрства?

— Ці, на вашу думку, на саміце Усходняга партнёрства праз два з паловай месяцы ў Бруселі магчымыя істотныя змены ініцыятывы?

— На мой погляд, адбудуцца наступныя рэчы:

  1. Частковая аптымізацыя працоўных структур і камунікацыі ў рамках праграмы;
  2. Менеджаразіцыя інфраструктурнага разумення і развіцця праграмы;
  3. Уцягванне без належнай ступені крытыкі "аўтсайдараў" у інтарэсах геапалітычнай стабільнасці;
  4. Сыход у яшчэ большы цень пытанняў дэмакратызацыі і правоў чалавека. Яны сыдуць на перыферыю праграмы.

Я баюся, што па-ранейшаму ўзровень Усходняга партнёрства прадоўжаць задаваць нацыянальныя ўрады краінаў-удзельнікаў, а Еўрасаюз будзе толькі кіраваным ў гэтых адносінах.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео