BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Магчымасць абароны Алены Танкачовай сёння - абарона шмат каго заўтра

04.11.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Магчымасць абароны Алены Танкачовай сёння - абарона шмат каго заўтра
Перадвыбарчая гонка пачалася: з краіны хочуць дэпартаваць праваабаронцу. За перавышэнне хуткасці. Ці за тое, што яна была хранікёрам юрыдычнай анархіі папярэдняга прэзідэнцкага "ралі"?

У сераду, 5 лістапада, ва УУС Адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска адбудзецца рагляд пытання дэпартацыі Алены Танкачовай. Вядомую праваабаронцу і кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі "Lawtrend" збіраюцца выслаць за межы Беларусі.

Ёй, як грамадзянке Расіі, анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Фармальна - за нязначнае перавышэнне хуткасці на аўтамабілі. Фактычна - за актыўную праваабарончую дзейнасць.

Яе калегі звязваюць гэта з прэзыдэнцкімі выбарамі 2015 года. Кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі лічыць, што спыніць атаку ўладаў на Танкачову зможа толькі пераход скандалу на ўзровень беларуска-еўрапейскіх стасункаў. Палітычную матывацыю ў дэпартацыі Алены бачыць і старшыня Міжнароднага кансорцыўма "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Учора, 3 лістапада, Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства зрабіла заяву "Пра салідарнасць з праваабаронцай Аленай Танкачовай", у якой звярнулася да шэрагу міграцыйных ведамстваў, замежных прадстаўніцтваў у Беларусі і міжнародных арганізацый, а таксама да грамадскіх актывістаў і звычайных грамадзянаў.

А як да сітуацыі з дэпартацыяй Танкачовай ставяцца дзеячы беларускай інтэлектуальнай прасторы? Якім чынам, на іхняе гледзішча, мажліва паўплываць на дзеянні ўладаў, каб спыніць пераслед? І ці не стане гэты інцыдэнт пачаткам зачысткі праваабаронцаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў?    

Паэт, празаік, намінант на Нобелеўскую прэмію (2011), лідар грамадскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў:

- Канешне, я ведаю пра гэтую сітуацыю, і стаўленне ў мяне да яе такое ж, як і да ўсіх дзеянняў улады, якая не лічыцца з правамі сваіх грамадзянаў. Прыдумалі і інкрымінавалі ў віну тое, што смеху варта - перавышэнне хуткасці! І за гэтае - дэпартацыя з краіны...

Гэта нават не зачэпка за закон, а проста здзеклівая прыдумка! Тут справа ў чым? Справа ў палітыцы. Рэжым пачынае перадвыбарчую кампанію. На 2015 год Лукашэнкам ужо пастаўлена задача: "90 адсоткаў народу беларускага падтрымлівае мяне!"

І для Лукашэнкі гэта значыць, што на выбарах прыкладна такая колькасць народу за яго павінна прагаласаваць.

Калі азірнуцца на мінулыя выбары, то пры ўсёй той інфармацыі, што пра іх давалася, кнігу "Плошча-2010 вачыма беларускіх праваабаронцаў" ("Послесловие… Площадь-2010 глазами беларусских правозащитников" - кніга, прысвечаная юрыдычным наступствам падзеяў 19 снежня 2010 г. у Мінску. - ЕўраБеларусь) падрыхтавала і выдала якраз Танкачова Алена.

Гэтая кніга заснавана на судовых дакументах, дзе былі не толькі падзеі Плошчы, але і тое, што было пасля яе: усе гэтыя несправядлівыя суды над ні ў чым не вінаватымі людзьмі. У кніге было ўсё падрабязна выкладзена, і яна стала падставай для прыняцця вельмі выразных рашэнняў з боку дэмакратычнай сусветнай супольнасці.

Дык вось ня хочуць улады, каб нехта фіксаваў іхнія фальсіфікацыі, парушэнні законаў на выбарах 2015 года. І адна з такіх патэнцыяльных пагроз - Алена Танкачова. Яе хочуць дэпартаваць, каб ачысціць поле, каб яно было абсалютна "чыстым і празрыстым" падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Я перакананы, што яшчэ шмат якіх мераў будзе прынята, шмат людзей будзе выслана з краіны. Вось што за ўсім гэтым стаіць.

Безумоўна, на сітуацыю з дэпартацыяй Танкачовай мажліва паўплываць. Калі тут выявяць салідарнасць усе беларускія дэмакратычныя сілы, і да іх далучацца праваабаронцы Беларусі, Еўропы і свету - і не толькі праваабронцы, а яшчэ і палітыкі! - гэта можна спыніць. Гэта якраз дало б магчымасць спынення ціску і такога абыходжання ўладаў са шмат якімі людзьмі ў будучыні.

Так што магчымасць абароны Алены Танкачовай сёння - абарона шмат каго заўтра.  

Філосаф, дацэнт, каардынатар супольнасці "Беларуская філасофская прастора" Павал Баркоўскі:

- Мне падаецца, матывы яе дэпартацыі не зусім празрыстыя і маюць прыкметы палітычнага рашэння, што, канешне, ня можа дужа цешыць…

Што можа зрабіць з гэтай кропкі гледжання грамадскасць? Складана адказаць. Акрамя як падпісаць петыцыю ў абарону Танкачовай, мажліва напісанне лістоў у адпаведныя ўстановы, якія гэтым пытаннем займаюцца.

Але я не думаю, што гэта будзе мець нейкае шырокае супрацьдзеянне. Гэта ўжо ня першы выпадак, з якім мы так ці інакш сутыкаемся. Ва ўсіх выпадках вельмі рэдка былі ўдалыя моманты, калі грамадская супольнасць на нешта магла паўплываць. Ва ўсялякім разе, паўплываць ні ў такога кшталту выраках, дзе адчуваецца палітычная падкладка.

Выпадак Танкачовай - асаблівы, таму што яна мае расійскае грамадзянства, а не беларускае. З іншымі праваабаронцамі, беларускімі грамадзянамі, будзе выкарыстаны іншы механізм. Магчыма, гэта - планавая зачыстка напярэдадні выбараў, магчыма - кропкавая рэакцыя кагосьці з чыноўнікаў, каму замінае дзейнасць праваабаронцы. Магчыма, і асабістая помста кагосьці з беларускіх чыноўнікаў.   

Ці мажліва спыніць дэпартацыю? Складана адказаць. Гэты вырак можа быць адменены пад уплывам нейкіх абставінаў… У нашай уладнай сістэме вельмі складана прадбачыць канчатковае развіццё падзеяў. Але, па вялікім рахунку, калі вырак быў прыняты на высокім узроўні, то наўрад ці што атрымаецца зрабіць.

Сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці, эксперт Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Аляксей Ластоўскі:  

- Тут, канешне, у якасці падставы для дэпартацыі можа выступаць падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў: узмацняецца кантроль над полем, адсочваюцца тыя людзі, якія могуць быць актыўнымі.

Ужо, сапраўды, мы па розных сігналах бачым, што прэзідэнцкая кампанія фактычна пачалася. І натуральна, што гэты выпадак можа быць патлумачаны ў вышэй згаданай перспектыве.

Мне падаецца, што нават калі не звяртацца да тэмы выбараў, гэта практыка, якая кладзецца ў нормы паводзінаў беларускіх уладаў: спробы ціску на людзей, дзейнасць якіх ідзе насуперак уладным інтарэсам. У прынцыпе, жыццё і дзейнасць людзей, якія патрапляюць у недзяржаўны сектар, знаходзяцца пад рызыкай.    

Іншая справа, як уздзейнічаць на ўлады, каб спыніць пераслед Танкачовай. Першае, што прыходзіць у галаву, гэта публічнае агалошванне. Хоць, як паказвае практыка, у Беларусі такія спробы маюць вельмі абмежаваны эфект праз тое, што ў нас няма механізмаў ціску на ўладныя рашэнні праз публічнае агалошванне.

Хутчэй, напэўна, больш шанцаў мае спроба ўздзеяння на ўлады праз нейкія групы інтарэсаў, праз розныя арганізацыі, якія здольныя паўплываць. Бо ў дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваецца фармальная падстава. І яна, відавочна, можа быць перагледжана.     

Татальнай нейтралізацыі праваабаронцаў напярэдадні выбараў ня будзе, бо гэта ўжо мера, якая выходзіць па-за правілы гульні. А для гэтага мусіць быць вялікая патрэба - то бок, адчуванне ўладамі небяспекі, пагрозы для выбараў.

Зараз, прынамсі, раскладка выглядае такім чынам: на выбарах пакуль што няма відавочных альтэрнатываў. І гэта не патрабуе прыцягнення радыкальных мераў. Таму, калі і будуць альтэрнатывы, то хутчэй ня тых памераў, каб пачынаць маштабнае запалохванне праваабаронцаў.       

Дырэктар Інстытута палітычных даследванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч:

- Я не валодаю нейкімі асаблівымі дэталямі, што тычацца гэтай справы, акрамя таго, што было ў сродках масавай інфармацыі. Мне падаецца, што ў дадзеным выпадку дзеянні беларускіх уладаў выглядаюць вельмі дзіўнымі і, напэўна, не з’яўляюцца апраўданымі.

Думаю, што гэта так ці інакш можа быць звязана з дзейнасцю і грамадскай пазіцыяй Алены Танкачовай. Гэта сведчыць пра тое, што пэўны ціск на грамадзянскую супольнасць Беларусі працягваецца. 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео