BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алесь Бяляцкі: Пераслед Алены Танкачовай тлумачыцца надыходам прэзідэнцкай кампаніі-2015

01.11.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Алесь Бяляцкі: Пераслед Алены Танкачовай тлумачыцца надыходам прэзідэнцкай кампаніі-2015
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» лічыць, што спыніць атаку ўладаў на Танкачову зможа толькі пераход скандалу на ўзровень беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

Нагадаем, кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алена Танкачова пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі, улады рыхтуюцца выслаць праваабаронцу з краіны. Падставай для гэтых рашэнняў сталі зафіксаваныя відэакамерамі нязначныя перавышэнні хуткаснага рэжыму пры кіраванні аўтатранспартным сродкам, зробленыя цягам году. Сама Алена Танкачова, якая стала жыве ў Беларусі з 1985 году, але мае расійскае грамадзянства, устрымліваецца ад каментароў да поўнага вырашэння справы.

Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» звярнулася па каментар да кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, калегі Алены Танкачовай па праваабарончай дзейнасці.

- Перавышэнні хуткасці – гэта несур'ёзная, канешне, прычына. Відавочна, что прычына такіх дзеянняў улады зусім іншая – грамадская і праваабарончая дзейнасць Алены Танкачовай. Кожны год выносяцца мільёны такіх штрафаў, у тым ліку і грамадзянам з пашпартам іншых дзяржаваў, але да такіх наступстваў справа, здаецца, ніколі не даходзіла. Мяркую, справа ў тым, што набліжаецца прэзідэнцкая кампанія і ўлады спрабуюць зрабіць больш слабым праваабарончы рух. Тым больш, што і сама Алена, і яе арганізацыя «Lawtrend» актыўна выступалі па пытаннях свабоды распаўсюду інфармацыі ў Беларусі, праводзілі аналіз беларускага заканадаўства, дастаткова сказаць, што апошняя сустрэча са спецпрадстаўніком АБСЕ па пытаннях мас-медыя Дуняй Міятавіч прайшла якраз у офісе арганізацыі, старшынёй якой з'яўляецца Алена Танкачова.

На думку Алеся Бяляцкага, гэтая грамадская актыўнасць Алены Танкачовай «выклікала падвышаную насцярогу з боку беларускіх уладаў, і яны ўжылі такія вось немаральныя захады, выкарыстаўшы смешныя прычыны».

- Спрабуюць зараз яе проста нейтралізаваць, зрабіць так, каб яна не мела магчымасці працаваць далей у Беларусі. Я тут бачу пэўную паралель і са сваёй гісторыяй, бо мой арышт, як я лічу, быў таксама звязаны з праваабарончай дзейнасцю падчас і пасля выбараў 2010 году. Бачна, што ўлады лічаць праваабаронцаў групай небяспекі для сябе, і гэта ёсць самы звычайны адкрыты палітычны пераслед Алены Танкачовай з боку беларускай дзяржавы. Мы рашуча пратэстуем супраць гэтага, мы нязгодныя з гэтым, мы лічам, што гэта абсалютна разыходзіцца з тымі заявамі пра паляпшэнне сітуацыі ў Беларусі з правамі чалавека, якія робіць беларускі ўрад перыядычна для Захаду. Яны гавораць, што ў нас сітуацыя паляпшаецца, што ў нас няма парушэнняў, няма ціску на грамадзянскую супольнасць – і адначасова з гэтым выбіваюць актыўных праваабаронцаў, каб палегчыць сабе беззаконнае жыццё.

Алесь Бяляцкі лічыць самым эфектыўным спосабам спынення пераследу кіраўніцы «Lawtrend» - уздым праблемы на міжнародны ўзровень, «бо гэта парушэнне міжнародных абавязкаў з боку Беларусі ў справе правоў чалавека».

- Будзем прыцягваць увагу міжнароднай супольнасці, будзем распаўсюджваць інфармацыю і ў Беларусі, каб людзі ведалі, як робяць беларускія ўлады ў адносінах да грамадскіх актывістаў. Цяжкая сітуацыя, думаю, улады паставілі мэту – і будуць да яе ісці, хіба што скандал выйдзе на ўзровень беларуска-еўрапейскіх стасункаў. Тады сітуацыя можа змяніцца, улічваючы, што зараз беларускія ўлады схільныя да актывізацыі заходняга накірунку знешняй палітыкі.

Нагадаем, разгляд пытання аб высылцы Алены Танкачовай адбудзецца а 12-й гадзіне 5 лістапада ва ўпраўленні ўнутраных справаў Адміністрацыі Першамайскага раёну Мінска.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео