BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вячаслаў Сіўчык: Штодзень на Майдан прывозяць целы хлопцаў, забітых на ўсходзе Украіны

20.08.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Вячаслаў Сіўчык: Штодзень на Майдан прывозяць целы хлопцаў, забітых на ўсходзе Украіны
В Украине
Беларусы маршыруюць па Кіеве за правы жыхароў Сібіры, дапамагаюць уцякачам з Данбаса жыць далей і штодзень бачаць труны майданаўцаў, якія загінулі ў баях з тэрарыстамі.

Агністы сон

Што зараз адбываецца на Майдане? Чым жыве "прыбраная" ўладамі галоўная плошча Кіева, і што робяць на ёй беларусы? Пра гэтае карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла са старшынёй Руху салідарнасці "Разам" і кіраўніком Беларускага цэнтра ва Украіне Вячаславам Сіўчыкам, які зараз знаходзіцца ў Кіеве.

- 17-га жніўня Рух салідарнасці "Разам" ладзіў акцыю на кіеўскім Майдане, мы падтрымалі "Сібірскі марш" (мітынг у падтрымку федэралізацыі Сібіры і Кубані, на якім людзі ў вышыванках з плакатамі "Пуцін, дай свабоду Сібіры!" спявалі сібірскі гімн, потым пайшлі па Хрэшчаціку да Майдана, дзе да іх далучыліся тыя, што прыйшлі на Веча. - ЕўраБеларусь). Гэтая акцыя была дзеля таго, каб грамадзяне Расіі праз рэгіёны атрымалі нарэшцэ хоць нейкія правы. Спачатку былі выступы каля Кіеўскай мэрыі, дзе я і сябра руху Алег Аўсянікаў таксама бралі слова. Пасля людзі пайшлі па Хрэшчаціку, і былі выступы на Майдане Незалежнасці.

- Майдан разагналі, намёты спалілі, елку прыбралі, але людзі ўсё адно працягваюць прыходзіць туды?

- Майдан зачысцілі некалькі дзён таму. І калі мы праводзілі акцыю, да мікрафона ўвесь час рваліся людзі, каб распавесці, што адбылося падчас зачысткі. Дарэчы, там вельмі шмат міліцыі, што дзіўна для Кіева, бо людзі ўжо адвыклі ад яе. Увесь час правяраюць дакументы. Па нашай інфармацыі, за некалькі апошніх дзён было затрымана каля 60 чалавек з Майдана.

Кіеўляне абсалютна па-рознаму ставяцца да зачысткі, бо ў СМІ была інфармацыя, у асноўным, супраць Майдана - з пазіцыі тых, хто аддаў загад пра зачыстку. СМІ не пісалі пра параненых, але толькі з аднаго спаленага намёту два чалавекі патрапілі ў рэанімацыю! Намёты палілі ж уначы…

Развітанне з Майданам

- Ведаю, што на Майдан прывозяць целы загінулых у баях з тэрарыстамі на ўсходзе Украіны…

- Фактычна штодзень на Майдан прывозяць целы хлопцаў, забітых падчас АТА. Калі, напрыклад, адбываўся "Сібірскі марш", зусім нечакана для нас, арганізатараў, пад’ехаў мікрааўтобус з целам байца. Гэтае цела адбівалі ў тэрарыстаў некалькі сутак…

Труну адмыслова прывезлі на Майдан, бо чалавек, які ляжаў у ёй, раней абараняў барыкады на Грушэўскага. І перад тым, каб везці на радзіму для пахавання, ягоныя пабрацімы апошні раз прывезлі хлопца на Майдан.

А на наступны дзень, 18-га жніўня, было развітанне ў Доме афіцэраў з камандзірам батальёна "Кіеўская Русь" Аляксандрам Гумянюком і яшчэ некалькімі байцамі (іх забілі 15 жніўня каля Дэбальцава ў Данецкай вобласці. - ЕўраБеларусь). Гумянюк быў сотнікам падчас абароны Майдана.

На жаль, такія навіны амаль штодзённыя… Дадам, што вельмі шмат чаго робяць кіеўляне, каб падтрымаць байцоў, якія змагаюцца з расейскай навалай. Арганізацыі і людзі паасобку амаль штодзённа адпраўляюць на ўсход харчаванне і амуніцыю для ўкраінскіх вайскоўцаў.

Але сітуацыя вельмі цяжкая, і шмат пытанняў маюць кіеўляне да дзяржаўных чыноўнікаў. Некалькі дзён таму "Правы сектар" паставіў ультыматум з патрабаваннем адстаўкі першага намесніка Міністра ўнутраных спраў Еўдакімава, зыходзячы з таго, што кіраўніцтва ведамства праводзіць палітыку падтрымкі сепаратыстаў. І гэтае патрабаванне практычна задаволенае: міністр падаў неабходныя дакументы ў Кабмін на звальненне падначаленага.

Пра вырадка і людзей

- Мы таксама дапамагаем украінцам, наколькі можам, бо наша арганізацыя мае офіс у Кіеве, які ўзнік якраз праз перамогу Майдана. Сёння офіс выкарыстоўваецца для дапамогі ўцякачам з усходу Украіны. У Кіеве зараз уцякачоў вельмі шмат, на мінулым тыдні было зарэгістравана 80 тысяч - гэта афіцыйная лічба. Асноўная маса - з Луганскай і Данецкай вобласцяў, якія сёння пад акупацыяй тэрарыстаў.

Дакладна нават не сказаць, колькі іх ужо прайшло праз офіс, бо гэтае памяшканне належыць не толькі нам, але і партнёрам, якія зараз ваююць на ўсходзе…

Галоўная мэта Уладзіміра Пуціна сёння - любым коштам падтрымаць тэрарыстаў, якія змагаюцца з Украінай. Бо ён зацікаўлены ў яе дэстабілізацыі, каб Украіна не мела магчымасці нармальна развівацца. Я звязваю так званы гуманітарны канвой Пуціна з ягоным жаданнем працягваць вайну.

Вельмі баюся, што гэтыя рэсурсы - не гуманітарная дапамога, а магчымасць падкінуць тэрарыстам як мага больш зброі. Бо адзіная крыніца зброі для іх - гэта натуральна Уладзімір Пуцін і Расія. Без гэтай падтрымкі вайна на Данбасе даўным даўно б скончылася. На жаль, там гіне шмат людзей. І я досыць скептычна стаўлюся да афіцыйных лічбаў пра загінулых і параненых.

- Яны наўмысна заніжаныя?

- Людзей, якія загінулі на ўсходзе Украіны, значна больш! Нават паводле таго, што ведаю асабіста я, афіцыйныя лічбы - самыя нізкія, якія толькі могуць быць. Але і яны - страшныя…

Сітуацыя вельмі трагічная, бо Расія праз тэрарыстаў Данбаса вядзе вайну з Украінай. Ваенны стан, як вы ведаеце, ва Украіне ня ўведзены, і калі не будзе больш рэзкіх дзеянняў міжнароднай супольнасці ў адносінах да агрэсара, вайна можа вельмі моцна зацягнуцца. Бо ў Пуціна хапае рэсурсаў, каб падтрымліваць тэрарыстаў.

Тыя прагнозы, якія сёння ёсць ва Украіне - маўляў, увосень антытэрарыстычная аперацыя скончыцца, - не спраўдзяцца. Неабходна зразумець простую рэч, якую я агучваў каля Кіеўскай мэрыі падчас "Сібірскага марша": альбо будуць прынятыя адэкватныя меры супраць імперыі зла, супраць Пуціна канкрэтна, альбо будзе Трэцяя сусветная вайна. Бо гэты канфлікт на Данбасе вельмі небяспечны для ўсёй міжнароднай супольнасці, такія рэчы раней прыводзілі да сусветных войнаў.

Нагадаю, што сёлета 28 ліпеня - было 100-годдзе Першай сусветнай вайны, якая пачалася са стрэла ў Сараеве. 1 верасня мінула 75 гадоў з пачатку Другой сусветнай вайны, якая пачалася з агрэсіі нацысцкай Нямеччыны на Польшчу. І я вельмі баюся, што тыя дзеянні, якія не зрабіў дэмакратычны Захад, могуць прывесці да таго, што Уладзімір Пуцін развяжа Трэцюю сусветную вайну. Таму што ў разуменні Пуціна "рускі мір" - гэта ўсе краіны, дзе хоць калісьці ступаў бот расійскага салдата.   

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео