BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзідэнт Арменіі абяцае свабодныя выбары і далейшы дыялог з апазіцыяй

26.06.2011
Прэзідэнт Арменіі абяцае свабодныя выбары і далейшы дыялог з апазіцыяй

Прэзідэнт Арменіі Серж Саркісян заявіў, што ён імкнецца да правядзення дэмакратычных выбараў у краіне і правядзення далейшых "усёабдымных рэформаў" падчас свайго зварота да Рады Парламенцкай Асамблеі Еўропы (ПАСЕ) 22 чэрвеня 2011 году ў Страсбургу. 

У 30-хвіліннай прамове Саркісян прадэманстраваў бягучы дыялог яго адміністрацыі з Армянскім нацыянальным кангрэсам [АНК, вядучая каліцыя армянскіх апазіцыйных партыяў], заявіўшы, што супрацьлеглыя бакі "вучыліся" паважаць і ўспрымаць думку адно аднога: "Урад Арменіі мае на мэце ўстойлівы рух да дэмакратыі, ён глыбока пераканы ў яго неабходнасці".  

Саркісян назваў нядаўнюю серыю дзяржаўных саступак АНК, якія і праклалі шлях да дыялогу; саступкі ўключалі ў сябе вызваленне з турмы ўсіх апазіцыянераў і ўзнаўленне крымінальнай справы па факце беспарадкаў пасля выбараў 2008 году ў Ерэване. Гэтыя жэсты былі станоўча ўспрынятыя заходнімі ўрадамі і арганізацыямі, у т.л. Радай Еўропы.

Старшыня ПАСЕ Меўлют Чавусаглу, турэцкі падданы, назваў "важнымі" крокі, прынятыя ўрадам Арменіі: "Гэтыя крокі прывялі да таго, што ваша краіна выйшла з палітычнага тупіка і палітычнае асяроддзе ў Арменіі, у цэлым, нармалізавалася", - сказаў Чавусаглу. "Паміж усімі палітычнымі сіламі ў цяперашні час пачаўся новы дыялог, і гэта адкрывае шырокія магчымасці для далейшага ўмацавання дэмакратыі ў Арменіі".

Саркісян звярнуў увагу на нядаўнія змены ў заканадаўстве, якія рэгулююць свабоду сходаў і прадугледжваюць "радыкальныя" рэформы ў паліцыйнай і судовых сістэмах; ён абяцаў працягваць "прыкладаць усе намаганні" для таго, каб парламенцкія выбары наступнага году ў Арменіі былі свабоднымі і справядлівымі. “Тым не менш, свабодных і справядлівых выбараў недастаткова. Неабходна таксама, каб выбары ўспрымаліся такімі з боку грамадскасці. З гэтай мэтай варта згадаць нядаўняе прыняцце новага Выбарчага кодэкса”.

Аднак АНК і іншых асноўныя апазіцыйныя групы не прызналі нядаўнія папраўкі да Выбарчага кодэкса краіны, заявіўшы, што ўладам да гэтага часу не хапае палітычнай волі правесці дэмакратычныя выбары, і тым самым, яны рызыкуюць страціць уладу. Яны ўжо шмат гадоў абвінавачваюць Саркісяна ў асабістым кантролі за падлікам галасоў на выбарах і іх фальсіфікацыяй.

С.Саркісян сказаў ў сваім выступе: "Мы вучымся паважаць і шанаваць поспехі, дасягнутыя былымі лідэрамі", - дадаў ён, з відавочнай спасылкай на Левона Тэр-Петрасяна, былога лідэра АНК, які быў першым прэзідэнтам Арменіі (з 1991 па 1998 год).

"Мы паступова набліжаемся да разумення таго, што ўрад і апазіцыя - не ворагі. Сіла не ў тым, каб спрабаваць ліквідаваць супрацьлеглы бок … Мы вучымся не адказваць узаемнасцю на абразы і кансультавацца з найбольш шырокім колам зацікаўленых бакоў па ключавых пытаннях”

 

Паводле Radio Free Europe/Radio Liberty

Видео