BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Polskie Radio: Праблемы ва Усходнім партнёрстве нарастаюць

20.06.2011
Polskie Radio: Праблемы ва Усходнім партнёрстве нарастаюць

Палітыкі, палітычныя дарадцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў нядаўна сабраліся ў Варшаве, каб абмеркаваць прагрэс першых двух гадоў ініцыятывы ЕЗ"Усходняе партнёрства". 

Усходняе партнёрства (УП), афіцыйна распачатае па ініцыятыве Польшчы і Швецыі ў траўні 2009 г. у Празе, праходзіць пад наглядам камісіі. Мэтай дадзенай камісіі ёсць развіццё гандлю і паляпшэнне палітычных адносінаў паміж 27 дзяржавамі - чальцамі Звязу і шасцю былымі савецкімі рэспублікамі - Беларуссю, Украінай, Грузіяй, Арменіяй, Азербайджанам і Малдовай. У першую чаргу ініцыятыва накіраваная на тое, каб наблізіць дадзеныя 6 краінаў да стандартаў і каштоўнасцей Захаду, і ўяўляе сабой альтэрнатыву ўплыву Масквы.

Хоць УП мае вялікія планы ў дачыненні да т.з. блока "Усходняе вымярэнне", па розных ацэнках, Усходняе партнёрства яшчэ далёка да жаданага рэзультату. Ва Украіны ёсць заўвагі па тым, што Звязу не хапае рэсурсаў, каб дапамагчы зрушыць УП з месца. Барыс Тарасюк, былы міністр замежных справаў і цяперашні кіраўнік партыі Народнага руху Украіны, агучвае скаргі сваёй краіны: "Дакументы Усходняга партнёрства не працуюць, і фінансаванне недастатковае. Прайшло ўжо два гады, а Усходняе партнёрства да гэтага часу - абстрактная праграма, якая існуе толькі на паперы".         

У Грузіі ж не хапае ўсведамлення важнасці ініцыятывы для сваёй краіны.

Польскі паўнамоцны прадстаўнік па замежных справах па УП Анджэй Чэшкоўскі прызнае, што "праграма ЕЗ - яшчэ толькі на першым этапе развіцця" і "працэдуры Еўракамісіі па рэалізацыі праекта неабходна зрабіць больш хуткімі". Чэшкоўскі прапаноўвае НДА быць больш актыўнымі і ствараць на месцах тое, што ён называе "інструментам грамадзянскай супольнасці" у мэтах павышэння ўзроўню інфармаванасці ў краінах Усходняга партнёрства.

Няўрадавыя арганізацыі таксама знаходзяцца ў цяжкім становішчы па рэалізацыі ініцыятывы, паколькі ў грамадствах, якія толькі нядаўна былі савецкімі, ёсць вялікія праблемы з фінансаваннем.

Такім чынам, Еўрапейская камісія становіцца лёгкай мішэнню для незадаволеных. Між тым Алекс Апруненка, кіраўнік экспертнай групы аналітычнага цэнтра ў Кішынёве (Малдова), лічыць, што "прагрэс па праграме, сапраўды, невялікі, як і чакалася ЕЗ і грамадзянскай супольнасцю Малдовы"; "праграмы фінансавання не накіраваныя на сапраўды неабходныя справы, і, калі патрэба ў грошах была крытычнай, яны не дайшлі па месцу назначэння" (маецца на ўвазе патрэба краіны ў мадэрнізацыі энергетычнай і транспартнай інфраструктураў). А. Апруненка лічыць, што акцэнт павінен быць зроблены на павышэнні грамадскай дасведчанасці.

Між тым, супрацоўніца прадстаўніцтва Фундацыі Генрыха Бёля ў Тбілісі Ірыс Кемп прызнае, што "ёсць станоўчыя тэндэнцыі" па зменам у грамадскай свядомасці ў Грузіі. Аднак яна лічыць, што Усходняе партнёрства "не дастаткова прывабнае" і павіннае "прапаноўваць больш" для грамадзянскай супольнасці.

Навальнічныя хмары згушчаюцца над Паўночнай Афрыкай, але сапраўдны дождж, верагодна, прал’ецца над рэгіёнам Усходняга партнёрства: зараз ЕЗ спрабуе выпрацаваць моцную знешнюю палітыку для афрыканскіх краінаў, між тым Усходняе партнёрства можа адысці далёка на другі план.

У той час як ад Польшчы чакаецца, што яна будзе займацца дзейнасцю па вядзенню надзённых справаў Еўразвязу як будучы старшыня Еўракамісіі, нядаўна з’явіліся падазрэнні, што сапраўдным імпульсам для дзейнасці Варшавы можа стаць толькі прасоўванне ініцыятывы УП.

Але восеньскі саміт Усходняга партнёрства можа вырашыць многія незадаволенасці сярод чальцаў ініцыятывы. У ходзе саміту пройдзе першае паседжанне Еўранэста - парламенцкага складніку Усходняга партнёрства, у які ўваходзяць чальцы Еўрапарламента і парламентаў Украіны, Малдовы, Беларусі, Арменіі, Азербайджана і Грузіі. (Пасля беларускіх выбараў 2010 году, абвешчанымі АБСЕ сфальсіфікаванымі, сяброўства Беларусі ў Еўранэсце было аўтаматычна прыпыненае). 

 

Паводле Polskie Radio

Видео