BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

EUobserver: Еўразвяз губляе магчымасці з Расеяй

14.06.2011
EUobserver: Еўразвяз губляе магчымасці з Расеяй

Якія галоўныя пытанні саміта “Расея-ЕЗ”, які пачаўся 9 чэрвеня 2011 году?

Безумоўна, для Еўразвязу Расея - вялізны рынак пастаўкі тавараў, крыніца нафты і газу, магутная і ўплывовая краіна, адносіны з якой у ЕЗ у апошні час толькі паляпшаюцца. Але гэта не абавязкова значыць, што Расея ўспрымае ЕЗ усур’ёз: у ЕЗ прыняты маўклівы кансенсус па тым, што ў агляднай будучыні стан расейскай дэмакратыі наўрад ці палепшыцца і што карупцыя ў краіне занадта ўкаранілася, каб змагацца з ёй. 

І хоць краіны-чальцы, падаецца, даўно скарыліся да пазіцыі ўсходняга суседа як неахайнага і недэмакратычнага партнёра, з якім вельмі складана супрацоўнічаць, выкарыстоўваючы палітыку “пачакаем – убачым”, Еўропа рызыкуе не заўважыць магчымую небяспеку з Усходу.

Сапраўды, у ЕЗ не назіраецца жадання выкарыстоўваць зацікаўленасць Расеі да ўвядзення бязвізавага рэжыму для стымуляцыі вырашэння межавых пытанняў і заахвочвання радыкальных рэформаў у расейскіх прававых аспектах.

Гэтак жа, як няма жадання дамагацца прасоўвання пытанняў з Украінай і Малдовай: нягледзячы на тое, што ЕЗ і Расея - "партнёры па мадэрнізацыі", Масква гучна выступае супраць Глыбокага і ўсеабдымнага гандлёвага пагаднення паміж Украінай і ЕЗ, хаця яно будзе моцным штуршком да мадэрнізацыі ўкраінскай эканомікі.

Прызнаўшы вынікі сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў снежні 2010 году, Масква зноў сарвала намаганні Еўразвязу па ўмацаванні дэмакратыі ў рэгіёне.

Зараз Еўропе трэба выкарыстоўваць пацяпленне ў адносінах з Расеяй для прасоўвання сваіх інтарэсаў па важных пытаннях.

І ў гэтым ужо ёсць некаторы прагрэс: у 2010 годзе, Берлін спрабаваў выкарыстаць свае добрыя адносіны з Расеяй для ўрэгулявання канфлікту ў Прыднястроўскім рэгіёне Малдовы. Хаця гэтая ініцыятыва пакуль не прынесла плёну (улічваючы скептыцызм, якім прапанова была сустрэта большасцю сталіц Еўразвязу), дзяржавы-чальцы павінны працягваць рух у гэтым накірунку і паказаць еўрапейскае адзінства.

Аналагічны падыход трэба выпрацаваць і ў сітуацыі з Грузіяй: Еўразвяз павінен, як мінімум, вымусіць Маскву прытрымлівацца Пагаднення аб спыненні ваенных дзеянняў, падпісанага ў 2008 годзе.

 

Паводле EUobserver

Видео