BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма малых грантаў MATRA/KAР

13.01.2010
Праграма малых грантаў MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрляндаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты зь Беларусі.

Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя зьмены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасьці.

Зьмест праекту й ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаваньням Мatra.

Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасьць і рабіць яе больш разнастайнай.

Прыкладамі такой актыўнасьці могуць быць:
• ініцыятывы па ўмацаваньню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасьцяў, ахове прыроды, грамадзкага ўдзелу ў мясцовым самакіраваньні і г.д.;
• ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НГА);
• ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадзтве, ўкараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі й мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі й станаўленіні дэмакратыі.

Заяўкі на атрыманьне грантаў Matra/KAР зь Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце war-matra@minbuza.nl ў Амбасаду Нідэрляндаў у Варшаве.

 Амбасада прадстаўляе гранты максімум да 15,000 Euro.

Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць зьвяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00-468 Warsaw, Poland, http:// www.nlembassy.pl.

Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl).

Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрляндаў у Менску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by).

Паводле рассылкі belngo.info

 
Видео