BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЗОНАРУСЬ

20.07.2014  |  Стихотворение дня   |  Сяргей Сыс
ЗОНАРУСЬ

Тутака ні літасці, ні веры,
А жыццё – адвечная турма,
Сектар працы, камера кватэры,
Калідор грамадскага ярма.

Тут жывуць раптоўна і заўчасна
І часцей ад ночы да відна…
Тут, пад бессмяротным  “флагам красным”
Ружавее профіль пахана.

Месца тут на нарах мае кожны,
Ці магчымасць іх займець хаця б.
Толькі вось рабом тут стаць няможна,
Бо ад нараджэння кожны раб.

Тут адно: да неба ўзняўшы вочы,
Перці да свабоды напрасткі…
Бангалор, Кастрычніцкая плошча…
Браце, шлях ты абярэш які?

Об авторе:

Сяргей Сыс

Сяргей Сыс

Беларускі паэт, публіцыст, журналіст. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Жыве ў Мінску

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео