BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Затарылiся

25.01.2015  |  Стихотворение дня   |  Вiктар Шалкевіч
Затарылiся

У кожным пакоі – лядоўня!

На ёй – тэлевізар!

На ім – залатыя пярсцёнкі з брыльянтамі!!!

У кладоўцы - тры скрынкі гарэлкі

Слоік дзесяцілітровы

 з чырвонай ікрой...

пад ложкам – мука і крупа...

А  нас усё шкадуюць

І вохкаюць – бедны народ...

Рэжым...дыктатура...

А мы?

Нам начхаць!!!

Мы начхалі!!!

Мы

Куплялі

і  будзем купляць!

Каб грошы дарма не прапалі!!!!

Об авторе:

Вiктар Шалкевіч

Вiктар Шалкевіч

Беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Гродненскiм абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродненскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Гродна.

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео