BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Самотнасць

21.03.2015  |  Стихотворение дня   |  Вiктар Шалкевіч
Самотнасць

Едзе цягнік ,пасажыраў вязе

 юнакоў і дзяўчатаў

Кожны ў лаптоп утаропіўся свой,

Вушы ў “разіну” абуў…

а да суседа-ні слова

Не, не пажэняцца хіба яны

 ані замуж не выйдуць

             Шкада…

Так вось нам плодзіць

 камп’ютарны век

 вычварэнцаў самотных

і халодных кастратаў

З жыцця багемы

Намаляваў карціну мастак

прынёс у салон

 і паставіў цану

- сем мільёнаў!!!

Ад голаду спух

 і памёр

 а карціну

ніхто не купіў

Не будзь ганарыстым

 і сквапным, мастача!

 ты не Шагал і не Рубенс

Пражыўшы жыццё...

Сьлепіць на лаўцы пенсіянер

 апошнія вочы

над “Камсамольскаю праўдай”

Сябе пашкадуй,

 чалавеча!

чым  гэтую поскудзь чытаць

пагледзеў б лепш

дзе бегаюць

 ўнукі малыя

Об авторе:

Вiктар Шалкевіч

Вiктар Шалкевіч

Беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Гродненскiм абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродненскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Гродна.

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео