BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памяцi

21.05.2014  |  Стихотворение дня   |  Андрэй Хадановіч
Памяцi

"Мочыць вусы пена цёмнага піва…" Зьміцер Сідаровіч

 

навальнічны травень патанае ў леце

прарастаюць кветкі стужкі і вянкі

завісае памяць на тваім куплеце

тапалёвым пухам падаюць радкі

я далей катую памяць-самабранку

і яна такі мне вобраз выдае

ля ўнівэрсытэта проста каля ганка

барадаты рыцар уначы пяе

хтось адной далоняй з пляшкі выбіў корак

ты сьпяваў гадзіну а магчыма й тры

панабегла зорак чалавек пад сорак

і прыблізна столькі ж слухала ўгары

памачалі ў піве песеньку на кухні

я казаў паправіць ты казаў: пасьля

ападае пена ў недапітым кухлі

тапалёвым пухам падае зямля

Об авторе:

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Аўтар васьмі кніг паэзіі. Перакладае зь сямі моваў. Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў у Беларусі й па-за яе межамі. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру.

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео