BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Неяк так

26.08.2014  |  Стихотворение дня   |  Змiцер Калейчык
Неяк так

Штосьці ня так, 

хтосьці ня той.

Неяк ня ў такт,

і ў нешта нагой.

Чымсьці ня тым 

думаем мабыць?

Каб ім там усім! –

ну тым, хто ў адказе.

Нехта зусім,

мабыць, таго!

А мы тут маўчым –

ні аб чым, ні пра што.

Мы тут пра што…

Но пасаран!

Не, ну а то!

Хопіць вуж нам –

ну, як заўсёды…

і праз плячо

нам, дзетародны –

сам ведаеш, што…

Чаго мы трываем, 

ну як гэтыя – упартыя?

Словаў ня маем?

Напішам у Хартыю!

Зара як вякнем

па-ерыхонскі:

«Далоў гэта – як яго? –

якое бясконца!»

Об авторе:

Змiцер Калейчык

Змiцер Калейчык

Скончыў Літаратурны інстытут. Паэт, празаік, эсэіст.

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео